Вядомы педагог прапануе абвясціць навучальны год завершаным і залічваць сёлета ва ўніверсітэты без ЦТ
06.04.2020

Вядомы педагог прапануе абвясціць навучальны год завершаным і залічваць сёлета ва ўніверсітэты без ЦТ

Педагог з 40-гадовым стажам, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі сфармуляваў шэсць пунктаў, якія трэба неадкладна выканаць у сістэме адукацыі з улікам пандэміі каранавіруса.

Што ён прпапануе зрабіць ва ўмовах, якія склаліся на гэты дзень — у каментары на сайце «Наша ніва».

1.Прыняць часовы закон «Аб завяршэнні 2019/20 і пачатку 2020/21 навучальнага года ў сувязі з абставінамі, якія склаліся ў сувязі з абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй». 2019/20 год абвясціць ва ўсіх сярэдніх навучальных установах завершаным з 6 красавіка г. г., а ва ўсіх ВНУ і ССНУ — з 13 красавіка.

2.Неабходную атэстацыю ў сярэдніх школах, гімназіях і ліцэях правесці па выніках трох вучэбных чвэрцяў; у ВНУ і ССНУ зацвердзіць змены ў вучэбных планах, перанесці атэстацыю за другі семестр на першую палову жніўня г. г.; скараціць навучальны год таксама ў каледжах, дзе прафесія засвойваецца на аснове сярэдняй адукацыі.

3. Скасаваць выпускныя экзамены ў школах (акрамя экзаменаў у парадку экстэрната, якія можна правесці ў другой палове ліпеня г. г.) і Цэнтралізаванае тэставанне.

4. Замест Цэнтралізаванага тэставання арганізаваць уступныя экзамены ў ВНУ і ССНУ ў першай палове жніўня гэтага года на падставе рашэнняў рэктаратаў/адміністрацый; пры вырашэнні пытання аб залічэнні абітурыентаў улічваць таксама сярэдні бал атэстата; залічэнне ў ВНУ і ССНУ правесці ў тэрміны з 17 па 21 жніўня гэтага года.

5. Асноўны кантынгент настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў ВНУ, ССНУ і іншых каледжаў/вучэльняў адправіць у аплатны адпачынак на працягу наступнага тыдня; пры неабходнасці падоўжыць гэты адпачынак (з аплатай 75%) да сярэдзіны ліпеня.

6.Працу дашкольных выхаваўчых устаноў аптымізаваць такім чынам, каб іх наведвалі толькі дзеці тых бацькоў, якія не маюць магчымасці пакідаць дзіця дома.

«Сколько смертей должно случиться, чтобы власти поняли: с нами так нельзя?»

Последнее в рубрике