Украінскі палітолаг: Чакаць адкату ў расейскай палітыцы адносна Беларусi не выпадае
17.01.2020

Украінскі палітолаг: Чакаць адкату ў расейскай палітыцы адносна Беларусi не выпадае

Расійская Федэрацыя ўжо год як перайшла ад палітыкі «навалу» да, магчыма больш доўгай, але больш эфэктыўнай палітыкі паступовага наступу, якая ўключае стварэньне інстытуцыйнае базы для прасоўваньня ўласных інтарэсаў, лічыць эксперт Українського інституту майбутнього Ігар Тышкевіч.

— Для такіх задачаў лепш падыходзяць фармальна больш мяккія але разумнейшыя і пасьлядоўныя выканаўцы. Як новы амбасадар РФ, які зьмяніў Бабіча, так і новы прэм'ер РФ, які прыходзіць на замену Мядзьведзеву адносяцца менавіта да такой групы палітыкаў. А сам Мядзьведзеў, дарэчы, атрымлівае кантроль над сілавым блёкам, — адзначыў эксперт у каментары Thinktanks.by. — Таму чакаць адкату ў расейскай палітыцы не выпадае. Яна трансфармуецца ў больш асьцярожную, але, адначасова, больш лягічную й пасьлядоўную. Падобныя зьмены фармулююць больш высокія патрабаваньні да плянаў, палітык і дзеяньняў беларускіх элітаў.

Шрайбман vs Фядута: З прычыны падзей у Расеі Лукашэнка адкладзе свой адыход ад улады

Последнее в рубрике