Цыганкоў: А што будзе, калі зараз адменяць санкцыі?
07.10.2021

Цыганкоў: А што будзе, калі зараз адменяць санкцыі?

Лукашэнка вызваліць палітвязьняў?

Журналіст Віталь Цыганкоў заклікаў задумацца, што будзе, калі Захад зараз раптоўна адменіць усе санкцыі.

– Нярэдка дыскусія па няпростай і неадназначнай (у тым ліку і для мяне) тэме санкцыяў ідзе паводле прынцыпу доказу «ад адваротнага», добра вядомага нам са школьных урокаў матэматыкі, – піша Цыганкоў. – І гэта цалкам дапушчальны спосаб, калі, напрыклад, праціўнікі санкцыяў разважаюць, да чаго санкцыі могуць прывесьці альбо не прывесьці.

Але ж варта выкарыстаць гэты спосаб і ў іншы бок. Давайце задумаемся, што будзе, калі Захад зараз раптоўна адменіць усе санкцыі.

Лукашэнка вызваліць палітвязьняў? З матэрыяльнай кампенсацыяй і рэабілітацыяй? Адновіць рэгістрацыю усіх зачыненых грамадзкіх арганізацыяў? З прабачэньнямі перад БАЖам і Саюзам пісьменьнікаў? Скажа – «толькі цяпер зразумеў, што ня меў рацыі? Прабачце, выпраўлюся?» Вывядзе Беларусь з саюзнай дзяржавы і падасьць заяўку ў Эўрасаюз?

Ці можа, ён проста чарговы раз пераканаецца, што ў эўрапейскіх палітыкаў няма прычындалаў. Пераканаецца, што яму ўсё дазволена.

Можна прызнаць, што вынікі санкцыяў могуць быць неадназначнымі і непрадказальнымі.

Але вынік адмены санкцыяў якраз дастаткова празрысты і адназначны – Лукашэнка адчуе сябе поўным і беспакараным пераможцам, якому ўсё дазволена.

Последнее в рубрике