
Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Эўропе
Настаўніку ў Беларусі прапануюць у 3,5 раза менш, чым у Польшчы, і на 16 даляраў менш, чым ва Ўкраіне.
520 даляраў на месяц — такі сярэдні заробак быў у Беларусі ў 2020 годзе. У параўнаньні з 2019 годам у рублях ён вырас, а вось у далярах зьменшыўся — на 29 даляраў, піша Радыё Свабода.
Суседзі даганяюць і пераганяюць Беларусь па заробку
Пяць гадоў таму беларускія заробкі істотна абганялі заробкі ва Ўкраіне і Малдове (доўгі час лічылася самай беднай краінай Эўропы). У 2016-м параўнаньне выглядала наступным чынам:
Беларусь — 420 дал.
Малдова — 245 дал.
Украіна — 180 дал.
З астатнімі ж, акрамя Ўкраіны, суседзямі параўнаньне выглядала не на карысьць Беларусі. Традыцыйна заробкі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Расеі былі вышэйшыя. Ужо летась беларускія заробкі амаль зраўняліся з Малдовай і Ўкраінай:
Беларусь — 514 дал.
Малдова — 465 дал.
Украіна — 450 дал.
З суседзямі параўнаньне выглядае яшчэ горш для Беларусі:

Колькі прапануюць у розных краінах лекарам і настаўнікам
Сярэднія заробкі — гэта адно, а канкрэтныя вакансіі — іншае. Глядзім, колькі прапаноўваюць самым сацыяльным прафэсіям — настаўніку і лекару — у Беларусі і ў суседзяў.
У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 даляраў па цяперашнім курсе.
Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бяром сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыплёмам аб вышэйшай адукацыі).
Беларусь — 307 дал.
Украіна — 323 дал.
Латвія — 600 дал.
Літва — 960 дал.
Расея — 965 дал.
Польшча — 1074 дал.
Атрымліваецца, Беларусь саступае ўсім, акрамя Ўкраіны.
Глядзім вакансіі лекараў, таксама бяром вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак зь некалькіх прапанаваных для лекараў-спэцыялістаў. Атрымліваецца:
Беларусь — 423 дал.
Украіна — 539 дал.
Расея — 1379 дал.
Латвія — 1800 дал.
Літва — 1800 дал.
Польшча — 2400 дал.