Што адбылося з цаной на нафту і як гэта закране Беларусь
21.04.2020

Што адбылося з цаной на нафту і як гэта закране Беларусь

20 красавіка цэны на травеньскія ф'ючэрсы (кантракты па пастаўках на травень) на тэхаскую нафту WTI абваліліся да мінусавога значэньня. Абрынулася таксама разьліковая цана на нафту маркі Urals, якой гандлююць расейскія кампаніі, — мінус 2 даляры за барэль.

Цена нефти WTI упала до нуля

Як гэта адбылося і што значыць для беларускай эканомікі?

Ранкам 21 красавіка амэрыканская нафта на таргах была ўжо ў плюсе — 1,4 даляры. Пры гэтым чэрвеньскія кантракты каштавалі 21,33 даляра.

Гэтую сітуацыю для Радыё Свабода  пракаментаваў старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб.

— Гэта ня быў абвал цаны нафты наагул, гэта быў абвал канкрэтнага травеньскага ф'ючарсу па адным гатунку нафты з выкананьнем сёньня, 21 красавіка. Калі паглядзець на тыя ж ф'ючарсы на WTI на іншыя месяцы, зь імі нічога надзвычайнага не адбывалася. Чэрвеньскі фьючарс таргаваўся па 21 даляры за барэль, пазьнейшыя — яшчэ вышэй. Нічога надзвычайнага не адбывалася і ў іншых гатунках нафты. Вынік ф'ючарснага кантракту — гэта неабавязкова фізычная пастаўка нафты, можа быць і фінансавы вынік.

Даволі часта, як распавёў экспэрт,  апэрацыі з ф'ючэрсамі не завяршаюцца фактычнай пастаўкай тавару. Тым ня менш усе сутыкнуліся з фэномэнам адмоўнай цаны ўпершыню.

—Звычайна пры гандлі фьючарзамі існуюць ліміты. Калі на працягу аднаго дня цана ф'ючэрсу вельмі моцна падае ці расьце, гандаль часова спыняецца. Калі пасьля спыненьня тэндэнцыя працягваецца, таргі проста спыняюць да канца дня. Чамусьці пры гандлі гэтым канкрэтным ф'ючэрсам — нафты WTI на травень — гэты мэханізм не спрацаваў. Таргі ажыцьцяўляюць кампутары, альгарытмы. Для іх адмоўная цана — такая ж нармальная, як і станоўчая. Кампутар не разумее рэальнага жыцьця, — патумачыў Вадзім Іосуб.

На Беларусі, па яго словах, адбіваецца рух на рынку «жывой», матэрыяльнай нафты Urals, а не на «папяровым», фінансавым рынку нафтавых ф'ючэрсаў нафты WTI. Цана нафты Urals зьніжалася ўчора, магчыма, будзе працягваць зьніжацца, але не да нуля.

— Учора на Маскоўскай біржы цана нафты маркі BRENT таксама падала. Але курс расейскага рубля ня падаў. Яны зьвязаныя, але не наўпрост. Не любое падзеньне цаны нафты выклікае сувымернае падзеньне курсу расейскага рубля. Але тэарэтычна нельга выключаць падзеньня курсу расейскага рубля да 80 за даляр, як яно было ў сакавіку. Адпаведна нельга выключаць і імавернасьці, што беларускі рубель патаньнее адносна даляру, — падкрэсліў аналітык.

Каким будет курс белорусского рубля через несколько недель?

Последнее в рубрике