«Руская бомба» ў Беларусі
Які патэнцыял ідэі «рускага сьвету» ў Беларусі? Пытаньне актуальнае, асабліва ў сьвятле драматычных падзеяў ва Ўкраіне — анэксіі Крыму і забурэньняў у Данбасе. Інсьпірацыю з боку Расеі ў гэтых падзеях адмаўляць не выпадае, але адпаведныя высілкі менавіта ў гэтых рэгіёнах Украіны мелі з пункту гледжаньня Крамля посьпех таму, што тут для іх існавала адпаведная грамадзка-палітычная глеба. Ці ёсьць такая глеба ў Беларусі?\r\n