Карбалевіч: «Гледзячы па ўсім, цяпер Лукашэнка прыйшоў да высновы, што пратэст ён здушыў»
Нарэшце Лукашэнка больш дакладна раскрыў свае пляны. У інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Расія-1» ён заявіў, што праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021-га, а затым будзе праведзены рэфэрэндум, на якім грамадзяне вырашаць яго лёс.