Радзіхоўскі: Пуціну ад Беларусі апошнім часам трэба было толькі адно — каб яна самаліквідавалася і ўлілася ў склад Расеі
15.04.2020

Радзіхоўскі: Пуціну ад Беларусі апошнім часам трэба было толькі адно — каб яна самаліквідавалася і ўлілася ў склад Расеі

Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі прагназуе, якімі будуць адносіны Масквы і Менску пасьля каранавірусу.

— Беларуска-расейскія адносіны проста скончыліся, — адзначыў Леанід Радзіхоўскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода. — Асаблівых адносінаў больш няма. Пуцін раз і назаўжды атрымаў аплявуху ад Лукашэнкі. Пуціну ад Беларусі апошнім часам трэба было толькі адно — каб яна самаліквідавалася і ўлілася ў склад Расеі. Тады ён атрымліваў магчымасьць ня шляхам дробнага махлярства, а ўрачыста і горда абвясьціць, што цяпер у нас новая дзяржава, учыніць чарговы геапалітычны трыюмф і застацца зьбіральнікам рускіх земляў. Калі ён нахіліўся да Лукашэнкі з гэтай прапановай, Лукашэнка галавой ударыў яго ў нос, разьбіў ягоны нос і крыштальную мару адным ударам. Больш Беларусь Пуціну не патрэбная.

Цяпер нафта танная, газ танны. Ніякіх прэфэрэнцый Расея даваць больш ня будзе, ды яны Лукашэнку ўжо і не патрэбныя. Увесь гэты рытуал брацкай нянавісьці нікому больш не патрэбны. Закрыта і тэма Беларусі, якая абараняе нашы заходнія рубяжы ад дывізій НАТО.

Каранавірус дакладна паказаў, што Беларусь і Расея — дзьве зусім розныя дзяржавы. Але для масавага выбарніка гэтая казачка па-ранейшаму мае нейкую каштоўнасьць, ён можа працягваць гэтую піяр-гульню. Фармальна ніхто ня будзе абвяшчаць пра канец «адзінай дзяржавы», нейкія сустрэчы і цяганіна будуць працягвацца, але рэальнага значэньня гэта ня будзе мець.

Эксперт: В посткоронавирусном мире Кремль снова возьмется за Минск

Последнее в рубрике