Павел Данейка: «Нам пара заканчваць грамадзянскую вайну»
16.03.2020
Салiдарнасць, фото probusiness.io

Павел Данейка: «Нам пара заканчваць грамадзянскую вайну»

«Калі я маю рацыю, то ў найбліжэйшыя пяць гадоў будзе маса цікавых рэчаў».

Кіраўнік Інстытута прыватызацыі і менеджменту Павел Данейка паздзельнічаў у дыскусіі пра нацыянальную ідэю на «Мова Фэсце».

Еўрарадыё прыводзіць яго выступ.

– Мы ў працэсе завяршэння фарміравання нацыі. Калі я маю рацыю, то ў найбліжэйшыя пяць гадоў будзе маса цікавых рэчаў. Беларусы, у адрозненне ад навакольных, не імітуюць пошук рашэнняў. У нашым бізнесе і мастацтве пачынаецца пошук уласных ідэй.

Мы пачалі фарміравацца, як і літоўцы, у канцы XIX стагоддзя. У 1920-я беларуская мова была галоўнай, але ідэя ВКЛ дэмакратам была чужая. Потым, у 1950-х, пачалося дамінаванне рускай мовы. А потым адраджэнне беларускай мовы і фарміраванне бачання сябе як нацыі. Фарміраванне завяршаецца, таму што ў 1993 годзе — менш за 20% цвёрдых прыхільнікаў незалежнасці Беларусі. А цяпер гэта 70%! У хуткім часе нас чакае пасіянарнасць…

Трэба ўсведамленне сябе, усведамленне, што значыць быць беларусам. Беларусь, Украіна і Расія ў пачатку 1990-х былі вельмі падобныя. А цяпер як быццам фотаздымак праяўляецца: усе тыя фундаментальныя рысы, што былі закладзеныя, набываюць выразныя абрысы.

Але ўсе яны круцяцца вакол цэнтральнай каштоўнасці — давер паміж людзьмі. Я як эканаміст кажу, што існуе пэўная карэляцыя паміж ВУП і даверам у грамадстве. Калі людзі не ўмеюць разам дзейнічаць для дасягнення мэт, багатай краіна ніколі не будзе. І яна ніколі сябе да канца не адрэфлексуе.

Над намі вісіць спадчына таталітарызму. Недавер узнікае з-за таго, што таталітарызм — гэта грамадзянская вайна. Ёсць дрэнныя і добрыя, ёсць нашы і не нашы. І няма адзінай нацыі. Нам пара заканчваць гэтую грамадзянскую вайну. У краіне няма тых, хто супраць незалежнасці. У нас ёсць платформа для пабудовы дыялогаў і фарміравання наступнага ўзроўню даверу ў грамадстве.

Данейко: «Если госкомпании выйдут на уровень производительности частных, мы получим 42.5% роста ВВП»

Последнее в рубрике