Палітолаг:  “Гэтая карта ўжо адыграная”
07.04.2021

Палітолаг:  “Гэтая карта ўжо адыграная”

Ці пачнецца новая вайна на Данбасе і якую ролю адыграе Беларусь у абвастрэньні расейска-украінскіх адносінаў?

На гэтыя пытанні ў Праскім акцэнце Радыё Свабода адказаў экспэрт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч. Кароткі пераказ.

ФОТО ТЫШКЕВИЧ

Паводле досьведу папярэдніх расейскіх уварваньняў, гэтаму заўсёды папярэднічала ідэалягічная падрыхтоўка насельніцтва.

Шырокамаштабнай гістэрыі пакуль няма.

Падобная гульня на нэрвах была неаднаразова і раней.

Перамовы па Данбасе і ў межах трохбаковай групы пад эгідай АБСЭ, і ў «нармандзкім» фармаце чарговы раз зайшлі ў тупік.

Расея, як яна звычайна робіць у такіх сытуацыях, падвышае стаўкі.

Рэжым прыпыненьня вагню больш не працуе.

Расея грае на нэрвах.

Улічваючы слабасьць цэнтральнай украінскай улады, Расеі могуць спатрэбіцца трупы ўкраінскіх салдатаў — некалькі сотняў, да тысячы.

Але гэта не пытаньне вайны, гэта пытаньне абмежаванай эскаляцыі.

Наіўна думаць, што ў так званых «ДНР» і «ЛНР» ёсьць хаця б пэўная самастойнасьць. Яны нават кантрабандай самастойна ня могуць займацца.

Ва Ўкраіне ўжо фактычна няма дабраахвотніцкіх батальёнаў, якія б сталі на лініі судакрананьня ў Данбасе.

Я ня думаю, што цяпер павялічылася пагроза нападу Расеі на Ўкраіну праз Беларусь.

РФ — адзіны суб’ект, які можа сілай вырашыць лёс Лукашэнкі.

Для Лукашэнкі вельмі небясьпечныя сухапутныя войскі РФ, калі яны трапяць у Беларусь.

Расея прапаноўвала стварыць тры трэніровачныя лягеры ў Беларусі, цяпер ідзе размова толькі пра адзін і для войскаў СПА. Паторгаць за вусы Захад і атрымаць на халяву ад Расеі С-400.

Не пускаць расейскую пяхоту — гэта для Лукашэнкі пытаньне любові не да Ўкраіны, а да сваёй улады.

Украінскі рынак для Беларусі — хай невялікі, але балянсір расейскага рынку.

Зараз каштоўнасьць Менску, як перамоўнай пляцоўкі па Данбасе, імкнецца да нуля.

Гэтая карта ўжо адыграная.

Последнее в рубрике