Як гораду адстаўнікоў і чыноўнікаў стаць беларускай сталіцай?
03.11.2011
Віктар Лістападаў

Як гораду адстаўнікоў і чыноўнікаў стаць беларускай сталіцай?

Горад, пабудаваны на касцях. Горад, дзе фальсіфікацыя выдаецца за помнікі культуры. Горад, што руйнавалі свае і чужыя. Горад сялян і чыноўнікаў. Усё гэта – Мінск, які няўмольна сцірае час. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі -- пра тое, чаму застаецца пустой гламурная абалонка, якую ўлады спрабуюць нацягнуць на беларускую сталіцу, і як вярнуць у горад жыццё.

На здымках 70-х — 80-х гадоў мінулага стагоддзя цяперашняе пакаленне ўжо не пазнае родны горад. Але праблема вынішчэння тутэйшай традыцыі глыбей, чым сьці савецкая гісторыя. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі Уладзіслаў Сыракомля здзіўляўся, наколькі бракуе ў Мінску гістарычных месцаў, нібы та наўмысна сціраюцца сляды мінулага.

Хто разбурыў Мінск?

З дзяцінства кожны беларус чуў, што Мінск мае так мала помнікаў таму, што яго зруйнавалі падчас Вялікай А йчыннай вайны фашысты.

Сапраўды, кажа Сяргей Харэўскі, паводле плана фашыстаў, гістарычны цэнтр горада павінен быў быць цалкам разбураны. Замест яго планавал а ся адбудаваць 20 рэгулярных кварталаў, дзе знайшлі б сваё месца турма, жандармерыя, пляцоўка для растрэл аў .

— Гэты горадабудаўнічы жах не ўвасаобіўся цалкам, але вайна стала выдатной нагодай для савецкіх улад расчысціц ь тэрыторыю, каб сцерці гіст а рычны Мінск, — кажа Харэўскі. — Н екаторыя планы савецкіх горадабудаўнікоў нагадваюць планы нацыстаў.

Мастацтвазнаўца падкрэслівае, што цэласнасць горадабудаўнічай планіроўкі XVI-XVIII стаго д дзяў захоўвалася па вайне . П адчас акупацыі Мінск быў спалены на 70-80%. Але пагарэлі драўляныя пабудовы. Пры гэтым Верхні горад ацалеў. І вельмі многае было парушана ўжо пасля вайны. Напрыклад, самы стары і вялікі касц ё л на Інтэрнацыянальнай — Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і дамініканскі кляштар — знішчылі ў 1952 годзе. Цікава, што ў 1945-м БССР атрымала кантрыбуцыю ад Германіі за пашкоджаны помнік культавага дойлідства агульнасаюзнага значэння.

Некалькі цэркваў было знесена ў раёне плошчы Мясн і кова. На месцы сённяшняй гасцініцы «Юбілейная» была мячэць. Дзеля чаго яе знеслі ў 1967 годзе незразумела. Харэўскі кажа, што спіс можна доўжыць і доўжыць…

Горад на касцях

Ахвяры сталінскіх рэпрэсій раскіданыя па ўс і м горадзе . Яны пахаваныя не толькі ў Курапатах, падкрэслі ў Сяргей Харэўскі падчас першай публічнай лекцыі цыкла “ Urbi et Orbi ” (“Гораду і Свету”), арганізаванага Лятучым універсітетам .

Палац спорту стаіць на старажытных могілках, Палац мастацтваў, што на Залатой Горцы, размясціўся на былых каталіцкіх могілках. На яўрэйскіх могілках раскінуліся прывакзальныя карпусы БДУ. Тралейбуснае дэпо па вуліцы Чырвонай — гэта месца былых могілак вайсковага шпіталя. Былыя вясковыя могілкі займае Мінская абсерваторыя побач з аўтавакзалам «Маскоўскі» .

Мінск у часы Сталіна стаў не толькі месцам пакут для гараджан, але і брацкай магілай для многіх еўрапейцаў. У Камароўскі лес, Чорны лес прывозілі і забівалі люд зе й з Польшчы, Літвы, Латвіі. Пра гэта сведчаць мат э рыялы раскопак.

Маштабы Халакосту ў Мінску немагчыма ўсвядоміць, як і логіку фашыстаў, якія прывозілі ў горад габрэяў з усёй Еўропы, каб тут растрэльваць.

Людзі пахаваныя ў парку каля завода Вавілава і ў Чорным Яры ў Лошыцы, каля былога фальварка Цівалі (раён кінатэатра «Аўрора» на вуліцы Прытыцкага).

У Цівалі пахаваныя рабочыя чыгункі. У 1938 годзе па загадзе сталінскага наркама шляхоў зносінаў Лазара Кагановіча «за сабатаж» — адмову адпраўляць эшалоны рэпрэсаваных у Сібір і Запаляр’е — былі расстраляны каля 300 беларускіх чыгуначнікаў з розных гарадоў. Харэўскі падкрэслівае, што растралялі як тых, хто прымаў удзел у страйку, так і тых, хто не меў да яго ніякага дачынення . Целы закапалі ў жывёламогільніку ў Цівалі. Па санітарных нормах, такія могільнікі нельга раскопваць на працягу 50 гадоў. Але ў 1960 - я гады ў сувязі з пашырэннем сталіцы ў раёне Цівалі пачалося будаўніцтва і могільнік планавалася знішчыць.

Месцаў пахавання , пра якія не здагадваюцца мінчукі, вельмі шмат.

— Заўважу катэгарычна, што без разумення трагічнай гісторыі Мінска, маштабаў злачынстваў ХХ стагодзя, без нашага пакаяння перад ахвярамі нечуваных па маштабу рэпрэсій эпохі сталіншчыны, зразумець, хто мы, нельга , -- адзначае Харэўскі . -- Без гэтага мы так ніколі не збудуем новы Мінск. Гламурная абалонка, якую нацягваюць на наш горад, усё роўна застанецца пустой. Без памяці пра тое, што адбывалася на нашай зямлі, мы не зразумеем св а йго шляху.

Мінск – горад вяскоўцаў?

Карэнных жыхароў Мінску засталося мала. Часта можна пачуць, што Мінск -- горад вяскоўцаў. Калі б гэта было сапраўды так, дык у беларускай сталіцы панавала б беларуская мова, сялянскія традыцыі і кухня , лічыць Харэўскі .

— Тады пад нашымі вокнамі раслі б пярэстыя вяргіні і астры, як на вёсцы. Так, як гэта і адбылося ў Тбілісі, Празе, Вільні, дзе вяскоўцы апанавалі гарадскую прастору. Мінск жа горад, вобраз якога сфармавала начальства. Напрыклад, у канцы 19 30-х гадоў пасля масавых рэпрэсій ў рэспубліцы не засталося ніводнага архітэктара, які атрымаў адуацыю да рэвалюцыі. Замест тых, каго рэпрэсавалі і масава знішчалі, прызджала начальства з Масквы . Мінск стаў горадам, куды імкнуліся і дзе марылі застацца розныя адстаўнікі — ваенны я і партыйныя.

Каля 1970-х сітуацыя стала відавочнай нават для чынавенства, бо значную частку гараджан складалі не тутэйшыя людзі. Справа не ў тым, якой нацыянальнасці яны былі. Проста яны ніяк не былі зацікаўленыя ў захаванні Мінска. Яны фарміравалі ідэалогію.

У 1989 год зе 40% насельніцтва Мінска былі занятыя ў невытворчай сферы. Гэта нармальна, калі б агром істая частка гэтых людзей не был а чыноўнікамі самага рознага калібру . У Мінску сёння столькі ж раёнаў, як і ў Кіеве, але там 1,5 мільёна больш жыхароў. Армія чыноўнікаў у Мінску расла і расце.

Над тым, каб знішчыць хоць што-небудзь несавецкае, працавалі сотні галоў . Калі ў выдавецтве БелСЭ рыхтаваліся кнігі па архітэктуры, знаходзіліся такія цэнзары, якія лічылі неабходным друкаваць здымкі помнікаў дасавецкай архітэктуры абавязкова ў чорна-белым варыянце.

— Галоўны архітэктар Мінска Юрый Грыгор’еў (карэнны масквіч, дарэчы) абураўся, што ў Мінску не магло быць чырвонай дахоўкі, — расказвае мастацтвазнаўца. — Архітэктар Уладзiмiр Вараксiн, які атрымаў адукацыю ў ленiнградскай Акадэмii мастацтваў , казаў, што ў Мінску няма вартых увагі помнікаў. Гэта не Ленінград, любіў паўтараць ён.

Мінск робяць такім, які ён ёсць, не вяскоўцы, а чыноўнікі . І гэта тлумачыць, чаму ў горадзе, напрыклад, дасюль цэнтральныя вуліцы носяць імёны Маркса, Энгельса і гэтак далей. Калі б вуліцам вярнулі іх гістарычныя назвы, лічыць Харэўскі, гэта азначала б, што начальства пражыла сваё жыцц ё марна. А хто захоча, каб ягоная біяграфія апынуліся нічога не вартай?

Як нас падманваюць?

Мінчукоў і гасцей горада часта падманваюць. Напрыклад, пабудавалі ў Мінску гатэль “Еўропа” – не ў тым месцы, дзе ён гістарычна знаходзіўся, не ў тым выглядзе, не з тых матэрыялаў і не ў тым маштабе. Нас падманваюць, кажа Харэўскі, калі выдаюць за помнік новабудоўлі.

— Гэта дыверсіфікацыя гісторыі і падмена паняццяў, — кажа ён. — Яшчэ адзін прыклад — Лінія Сталіна, якая будавалася ў 1932 годзе супраць Польшчы. Дзе была мяжа СССР у 1941 годзе? Нам выдаюць за праўду тое, што не з’яўляецца ёю.

Што рабіць, каб вярнуць Мінск?

Па-першае, лічыць Харэўскі, трэба ўшанаваць месцы масавых пахаванняў.

— Гэта неадкладна і неаспрэчна. Каб людзі ведалі, дзе ляжаць памерлыя. Там не будуць выгульваць сабак. Веданне, спадзяюся, будзе фармаваць асяроддзе і дысцыплінаваць жывых. Памяць пра гэта прымусіць глядзець іншымі вачыма на гісторыю. Нельга ставіць казіно на месцы, дзе пахаваны тысячы людзей, як у выпадку тэрыторыі каля стадыёна “Дынама”.

Важна захаваць ландшафт. Вось прыклад – аграмадны белы дом на Нямізе, які падзяляе гістарычны центр — Ракаўскую і Нямігу. Калі б яго не было, у гістарычным раёне склалася зусім іншае асяроддзе. У Мінску дасюль ёсць цэрквы, якія рэальна аднавіць па здымках, па чарцяжах .

Мураваны недабудаваны храм, які знаходзіцца на тэрыторыі Замчышча, не мае аналагаў у свеце. Сцены вышын ё й да трох метраў, але купал на храм так і не паставілі. Вядома, што саркафагі, я кія знаходзяцца ў храме, адносяцца да дахрысціянскай традыцыі. Плануецца ўладамі горада аднавіць недабудаваную царкву XII стагоддзя.

Харэўскі лічыць, што лепей не чапаць духаў, не будзіць іх.

— Раскапаць храм, дзе былі магілы, саркафагі. Дзеля чаго? Помнікі не існуюць самі па сабе. Помнік даецца толькі нашай свядомасцю. Нам патрэбна гуманізацыя асяроддзя. У цэнтры Мінска зараз няма дзе прайсціся, не тое, што пачытаць газету на лаўцы. Не тая атмасфера. Адно што сядзі і дыхай выхлапнымі газамі, — кажа Харэўскі.

Последнее в рубрике