Ці навучыцца Лукашэнка ў Назарбаева любіць родную мову?
24.10.2011
Генадзь КОСАРАЎ

Ці навучыцца Лукашэнка ў Назарбаева любіць родную мову?

У Мінску прайшоў чарговы з’езд Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны. Пра сённяшні стан мовы ў Беларусі і пра перспектывы яе развіцця распавядае Алег ТРУСАЎ, які зноў абраны старшынём ТБМ.

“Колькасць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, за тры гады зменшылася на 2-3 адсоткі

-- Як змянілася ў краіне сітуацыя з беларускай мовай пасля мінулага з’езду ТБМ?

-- Сітуацыя застаецца складанай. У адных сферах стала горш, у іншых – лепш. У школах сітуацыя пагоршылася. Хаця ў гэтым годзе ёсць станоўчыя прыкметы: сябры ТБМ зноў пачалі ствараць беларускамоўныя першыя классы , х ай у некаторых з іх па два - пяць чалавек , але т акія класы створаны ў Смаргоні, Лідзе, Баранавічах, Магілёве і Гродна., але гэта зроблена. Хаця ў цэлым колькасць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, за гэтыя тры гады па краіне зменшылася на 2-3 адсоткі.

Калі будзем браць рэкламу, тот тут беларускай мовы паболела. На Беларуск ім тэлебачанн і – таксама. Калі казаць пра адносіны людзей да беларускае мовы, то з боку простых людзей да тых, хто гаворыць па-беларуску, яны сталі больш паважлівымі. Па-беларуску загаварылі і некаторыя чыноўнікі.

-- Вы кажаце, што некаторыя беларускія чыноўнікі загаварылі па-беларуску…

-- Зараз да ўлады ідуць маладыя чыноўнікі. А гэта дзеці беларускага Адраджэння, ім тады было гадоў дваццаць, яны з бел-чырвона-белым сцягам хадзілі. Гэтыя маладыя чыноўнікі, якія ўжо кіруюць раёнамі і вышэй, яны ведаюць і мову, і гісторыю. Усе яны тутэйшыя, яны не прыехалі з Расіі, з якой-небудзь Камчаткі. З імі працаваць лягчэй. Больш за тое, ёсць ужо два кіраўнік а абласцей -- Руднік у Магілёве і Шапіра ў Гродна , якія таксама нешта робяць для беларушчыны. Напрыклад, дзякуючы Шапіру, пачалі стварацца беларускія класы. Руднік падтрымаў ТБМ, каб гэты год быў годам беларускае мовы на ўзроўні вобласці. Так што ў нас ёсць два чыноўнікі на ўзроўні абласцей, прычым, добра, што адзін на захадзе, другі – на ўсходзе.

Ёсць і абыякавыя. Ёсць нават чыноўнікі , што да беларускай мовы ставяцца варожа. Але тэндэнцыя да лепшага. З ’яўленне беларускамоўнага міністра, які і дома гаворыць па-беларуску, Паўла Латушкі – гэта вельмі добра. Дарэчы, ён сябра ТБМ са студэнцкіх гадоў і зараз застаецца сябрам нашай арганізацыі.

-- У наступным годзе мы будзем адзначаць юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа..

-- … не забудзьце і трэцяга юбіляра – сто год споўніцца Максіму Танку!

-- Якія мерапрыемствы плануе ладзіць ТБМ у звязку з гэтым, і ці ёсць шанс, што ўлады заўважаць гэтыя даты?

-- Літаральна ў нядзелю мы прынялі зварот да ўладаў, каб 2012 год усё ж абвесціць годам беларускае мовы. Днямі мы накіруем уладам гэты зварот. Трэба, каб гэты зварот падтрымалі простыя грамадзяне, каб яны пісалі лісты ўладам. Канешне, Міністэрства культуры прыме нейкую праграму, мы таксама будзем працаваць, будуць календары, вечарыны, але ў дадзеным выпадку гэтым займацца трэба ўсяму грамадству. Я заклікаю чытачоў “Заўтра тваёй краіны”, каб яны праявілі актыўнасць, узялі асадку, канверт, напісалі ліст у падтрымку ідэі абвесціць 2012-ты годам беларускае мовы. І калі мы дашлём пару тысяч такіх лістоў, то ў нас ёсць усе шансы выйграць гэту справу.

“У час крызісу моўнае пытанне абвастраецца”

-- Эканамічная, сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі склаліся вельмі няпростыя. Даводзіцца чуць меркаванні, што моўная сітуацыя ў Беларусі сёння стаіць далёка не на першым месцы ў парадку дня, маўляў, яно зараз не самае важнае. Што вы адказваеце, пачуўшы іх?

-- Моўнае пытанне на Беларусі стаіць на першым месцы з 1588 года. Бо калі знішчаецца мова, то знішчаецца нацыя, дзяржава, і тут ужо будуць жыць іншыя людзі і размаўляць на іншай мове. Так што , наадварот, у часы крызісу моўнае пытанне абвастраецца.

-- Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, уступленне Беларусі ў Еўразійскі саюз ніяк не адаб’ецца негатыўна на суверэнітэце і незалежнасці нашае краіны. А вы што думаеце: я к гэта ад аб’ецца на нашай дзяржаўнасці?

-- Я лічу, 50 на 50. На з’ездзе ТБМ я казаў, што мы павінны браць прыклад з Казахстана. У Казахстане казахаў – 52%, дзве мовы – казахская і руская. Але! Кожны кандыдат у прэзідэнты здае экзамен на валоданне дзярж а ўнай казахскай мовай. Прэзідэнт Назарбаеў выступае па-казахску. Тэлебачанне – адзін канал цалкам на казахскай мове, а ўсе астатнія каналы 50% праграм даюць на казахскай мове. Мы прынялі і дасылаем прэзідэнту зварот: ты сябруеш з Назарбаевым, дык давай на Беларусі пераймём казахскі вопыт. Тым больш што ў нас 80% беларусаў, а ў Казахзстане казахаў – толькі 52%.

Дарэчы, чым больш у гэтым хаўрусе людзей – дзякуй Богу, яшчэ кыргызы далучыліся, тым больш шансаў, што нас Расія ўсіх разам не праглыне. Хаця я, канешне, прыхільнік далучэння да Еўразвязу.

-- Якія асноўныя задачы ставіць перад сабою ТБМ на найбліжэйшы час?

-- Іх тры. Па-першае, стварыць беларускамоўны партал ТБМ. Па-другое, выдаць Правілы дарожнага руху па-беларуску. І трэцяе – рэалізаваць амерыканскі грант, які ўлады нам дазволілі рэалізоўваць, па захаванн ю культурнай спадчыны Беларусі праз краязнаўчы рух. І я заклікаю ўсіх сяброў ТБМ і несяброў прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтых трох мерапрыемстваў. Пажадана рэалізаваць іх у бліжэйшыя паўгады.

“Разумееце, за што я крытыкую Някляева і яго каманду”

-- І апошняе. Ці верыце Вы, што яшчэ пры нашым жыцці беларусы стануць размаўляць на беларускай мове?

-- Гэта можа быць, калі мы самі на гэтай мове будзем размаўляць 25 гадзін у суткі. Ніхто нам з Амерыкі не прыедзе і не прывязе беларускую мову.

Разумееце, чаму я крытыкую Някляева і яго каманду? Яны зрабілі паштоўкі “Гавары праўду” па-расейску. І што, яны прыйдуць да ўлады і зробяць Беларусь? Таму ўсё залежыць ад нас з вамі, нашых жонак, дзяцей, сяброў. У гэтай дзяржаве кожны з нас павінен гаварыць толькі па-беларуску.

Я вывучаў вопыт Ірландыі, якая атрымала незалежнасць у 1921 годзе. А сітуацыя з ірландскай мовай – не дай Бог нам такую! Дэмакратыя, Еўр а звяз, а мова амаль загінула. І толькі калі ірландцы стварылі сваю “ТБМ”, калі 5 тысяч ірландцаў выйшлі на вуліцы Дубліна, вось тады ў Еўразвязе прадстаўнік Ірландыі перайшоў на ірландскую мову, а да гэтага гаварыў па-ангельску. І прэм’ер-міністр загаварыў па-ірландску, і міністры. Але толькі калі людзі выйшлі на вуліцы Дубліна. А пакуль справай займаліся чыноўнікі, грошы ішлі, а мова гінула. Дэмакратыя, эканоміка – усё там ёсць, а мовы няма. Так што мова – гэта вельмі складанае пытанне. Яе можна страціць і ў таталітарным грамадстве, і ў дэмакратычным. Сама па сабе дэмакратыя -- гэта не ёсць росквіт мовы.

Последнее в рубрике