Ці праўда, што гараджане не прагнуць вучыцца па-беларуску?
02.09.2009
Галіна НЕСЦЕРЧЫК

Ці праўда, што гараджане не прагнуць вучыцца па-беларуску?

У новым навучальным годзе толькі ў 34 (!) гарадскіх школах краіны навучанне будзе весціся на беларускай мове. У Магілёве і Брэсце ўвогуле няма ніводнай (!) беларускамоўнай школы. У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што гараджане не прагнуць вучыцца па-беларуску. Ці так гэта, высвятляе карэспандэнт “Заўтра тваёй краіны”.

Крыху статыстыкі.Беларускамоўных школ у Беларусі, на першы погляд, нямала – 1878. Але знаходзяццаяны ў вёсках, таму на роднай мове навучаецца толькі 18,6 адсоткаў школьнікаў.

Сітуацыя збеларускім навучаннем ў гарадах безнадзейная:

Рэгіён

Гарадскія беларускамоўныя школы

Мінск і Мінская вобласць

18 + адна школа рэспубліканскага значэння

Брэст і Брэсцкая вобласць

3

Віцебск і Віцебская вобласць

3

Гомель і Гомельская вобласць

3

Гродна і Гродзенская вобласць

5

Магілёў і Магілёўская вобласць

1

Напярэдадніновага навучальнага года на прэс-канференцыі намеснік міністра адукацыі Таццяна Кавалёва патлумачыла, чаму такадбываецца.

— Залічэнне ў беларускамоўныяшколы і класы адбываецца па жаданні дзяцей і бацькоў, — заявіла ТаццянаКавалёва. – У Мінску, іншых гарадах рускамоўнага насельніцтва больш, чым уіншых месцах, таму там і рускамоўных школак болей.

Старшыня “Таварыствабеларускай школы” Алесь Лозкапрытрымліваецца іншага меркавання.

— Сапраўды, пытаннена якой мове вучыць дзіця, павінны вырашаць бацькі, — кажа Алесь Лозка, — Але такможа адбывацца ў дэмакратычнай краіне. У Беларусі сітуацыя іншая. Тут доўгія часы гвалтоўна ўкаранялася руская мова. І тамусёння беларускі народ мае патрэбу ў дапамозе. І ў першую чаргу з боку дзяржавы.Менавіта дзяржава павінна клапаціцца пра мову, пра культуру народа, ведаючы,што гэта вырашае лёс незалежнасці.

Таму,мяркуе Алесь Лозка, у сённяшняй сітуацыі адказнасць за адсутнасць беларускаймовы у гарадскіх школах цалкам ляжыць на дзяржаве, якая вызначае долюбеларушчыны ў адукацыйнай сферы. І доля гэтая ўвесь час змяншаецца.

— Асаблівагэта відаць на прыкладзе двухмоўных школ, — кажа старшыня ТБШ, — Напрыклад,мінская двухмоўная школа № 190 ў гэтым годзе набрала толькі адзінбеларускамоўны першы клас, затое рускамоўных — два. У Маскоўскім раёне Мінскапрацавала адна беларускамоўная школа № 60. Прыйшоў новы дырэктар, і школа сталадвухмоўнай.

Але, нагадваеАлесь Лозка, у савецкія часы сітуацыя з беларускай мовай у гарадах была яшчэгоршая. У часы БССР у Мінску не было ніводнай беларускамоўнай школы, і мова небыла папулярная сярод гаражан, абразліва лічылася мовай сялян і калгаснікаў.

— Але апошнімчасам гэтыя ўяўленні, дзякуй Богу, знікаюць, — заўважае Алесь Лозка. — Сённяразмаўляць па-беларуску прэстыжна, гэта своесаблівы знак якасці, высокайадукаванасці. Выкарыстанне беларускай мовы ў народзе пашыраецца. Здараюццатакія выпадкі, калі бацькі даходзяць да судоў, змагаючыся за права вучыць сваёдзіця па-беларуску. Такія справы разглядаліся ў Гродне, Горках. Праўда, нажаль, суды не на баку бацькоў. Але ў любым выпадку гэта дае надзею, штобеларусы загавораць на сваёй мове.

Дырэктар зліквідаванагаўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас таксамасцвярджае, што колькасць жадаючых вучыцца і атрымліваць адукацыю на роднай мовез кожным годам расце. Напрыклад, гуманітарны ліцэй да гэтага часу праводзіцьнабор, дзеці пагаджаюцца на складаныя ўмовы навучання, бо прагнуць атрымацьдобрую адукацыю на роднай мове. Але, на думку Уладзіміра Коласа, бацькам і іхбеларускамоўным дзеткам яшчэ доўга чакаць лепшых часоў.

— Прысённяшнім кіраўніцтве Міністэрства адукацыі ды і ўвогуле ўсёй краіныспадзявацца на нейкія крокі з боку дзяржавы да беларусізацыі, прапаганды іпашаны роднай мовы, не варта, — кажа Уладзімір Колас. – А сітуацыя збеларускамоўным навучаннем сапраўды стаіць вельмі вострая, канстытуцыйныя правыграмадзян не задавальняюцца ніякім чынам.

Последнее в рубрике