Што перашкаджае ўвеці пасведчанне «беларуса замежжа»?
05.06.2019

Што перашкаджае ўвеці пасведчанне «беларуса замежжа»?

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымала адказ з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на свае прапановы па карэкціроўцы заканадаўства краіны ў сферы адносін з беларусамі замежжа.

Пра гэта паведамляе інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Прапановы былі скіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва з беларускім замежжам у самых розных сферах, прыцягненню эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларусаў замежжа для ўзбагачэння нацыянальнай эканомікі, навукі, культуры і сацыяльнай сферы.

Адна з іх датычылася перспектываў увядзення ва ўжытак пасведчання «беларуса замежжа» — дакумента, які мог бы, да прыкладу, дазваляць трымальніку карыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь, спрошчанай працэдурай рэгістрацыі, атрымліваць ільготны крэдыт для аплаты вышэйшай адукацыі.

У адказе Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў лічыць мэтазгодным дадаткова вывучыць меркаванні кампетэнтных органаў адносна магчымасці ўвядзення такога дакумента. Гэта звязана з пазіцыяй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у дачыненні да закону Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка». Паводле яе прадстаўленне ільгот і прывілеяў замежным грамадзянам – уладальнікам «карты паляка» супярэчыць палажэнням шэрагу міжнародных дагавораў і агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права,

Последнее в рубрике