
«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў
Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг. \r\n
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца яктворчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.
— Конкурсам«Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чам ганарыцца ўгаліне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як урэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць,што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні, —кажа Сцяпан Стурэйка, старшыняпраўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ўдзеянні».
Сцяпан Стурэйка
Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журыразмешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС. Пазней там з’явяцца кароткія апісанніпраектаў, пададзеных на разгляд журы.
Старт прыёма заявак — 15студзеня, 2019,
Апошні дзень падачы — 15сакавіка, 2019.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце наэлектронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com
Альбо на адрас 220092, Мінск, вул.Траецкая набярэжная, 6.
Хто можа ўдзельнічаць?
Архітэктары,рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
Грамадскіяарганізацыі і ініцыятывы;
Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты,
якія рэалізавалі праекты ў справегісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяцьгадоў):
«Спадчына ў дзеянні»: 5намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:
1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстаннегісторыка-культурнай спадчыны — для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
2. Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаваннегісторыка-культурнай спадчыны — для індывідуальных творцаў;
3. Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі)рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны — дляархітэктараў і рэстаўратараў;
4. Лепшая «папяровая» канцэпцыярэстаўрацыі/ревіталізацыі/кансервацыі/рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны —для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
5. Лепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва — длямастакоў-рэстаўратараў.
Пераможцы будуць абвешчаныя ўкожнай намінацыі
Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, атаксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы падчасмерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Пераможцаў чакаюць іўзнагароды ад галоўнага партнёра конкурса — кампаніі Remmers.
—Важна, што пераможцы і праекты з кароткага спісу Конкурса «Спадчынаў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся,што конкурс падвысіць прэстыж людзей іструктур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы длякароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце конкурса, —кажа Сцяпан Стурэйка.
Журы конкурса
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек - рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкіспадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы — рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі,Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч,Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы ТаццянаБембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Эзерын і шматлікія іншыя.
—Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаўі пакаленняў, але ўсе яны — дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшагаўзроўню, — кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.
Арганізатар конкурса:
Конкурсправодзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларускі камітэтМіжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах» (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораныў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары,грамадскія актывісты. Больш інфармацыі праарганізацыю тут.
Партнёры конкурса:
Галоўным партнёрам конкурса«Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі«Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій.
Важнымі партнёрамі конкурсаз’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай радымузеяў (ICOM).
Інфармацыйныя партнёры:
Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараўстаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Логаінфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, набуклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныяў прэс-тур.
— Гэтафінальная кропка конкурсу, — кажа Аліна Дзеравянка. — Мы плануем паказаць журналістам іпрадстаўнікам СМІ месцы, дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі ірэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праектстаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».
Аліна Дзеравянка
Круглыя сталы
У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныямерапрыемствы.
—Улютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай станевызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных саспадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў — чальцы журы конкурса, — кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту. Першы круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.
Узнагароджанне іўрачыстая цырымонія «Спадчына ў дзеянні»адбудуцца ўМінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.