Міністар абароны Ўкраіны адказаў, ці чакае пагрозы з тэрыторыі Беларусі
31.01.2019
Алена Літвінава, Радыё Свабода

Міністар абароны Ўкраіны адказаў, ці чакае пагрозы з тэрыторыі Беларусі

Беларусь для нас сяброўская краіна, заявіў у інтэрвію Свабодзе міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак.

Міністар абароныЎкраіны Сьцяпан Палтарак. Фота: Радыё Свабода

Сьцяпан Палтарак выказаўся за ўзмацненьне супрацы зьБеларусьсю ў вайсковай сфэры, у тым ліку і ва ўзаемадзеяньні ўзброеных сілдзьвюх дзяржаў.

—Некалькігадоў таму мы сустракаліся з калегамі зь Беларусі, але гэтыя сустрэчы недатычыліся правядзеньня супольных вучэньняў. У гэтым кірунку, мы, на жаль, несупрацоўнічаем зь Беларусьсю. Мяркую, краіны, якія знаходзяцца побач, апроч,вядома, краіны-агрэсара, абавязкова мусяць супрацоўнічаць. Беларусь для нассяброўская краіна, і мы заўсёды адкрытыя для перамоў, — сказаў Сьцяпан Палтараку інтэрвію Свабодзе.

У той жа часміністар абароны Ўкраіны падкрэсьліў, што першачарговыя вайсковыя захадыўкраінскага войска цяпер грунтуюцца на тым, каб папярэдзіць пагрозы з Расеі:

—Справаў тым, што цяпер для нас існуе пагроза на ўсходзе, над якой мы працуем. Ёсьцьагрэсар — Расейская Фэдэрацыя, і мы ўсе свае высілкі накіроўваем на тое, кабсупрацьстаяць расейскай агрэсіі. А Беларусь мы лічым сваімі сябрамі іпабрацімамі. І я веру ў тое, што беларускі народ ніколі ў жыцьці не далучыццада агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У размове зкарэспандэнткай Свабоды Палтарак коратка адказаў на пытаньне, ці ўлічваецца ўплянаваньні дзейнасьці вайсковых сілаў Украіны пагроза паглынаньня РасеяйБеларусі:

—Тадыгэта будзе зусім іншая гісторыя.

ДняміПалтарак казаў, што апошнім часам быў створаны корпус рэзэрву і танкаваябрыгада рэзэрву на выпадак адкрытай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Паводле яго,тэхніка падрыхтаваная да бою, запраўленая палівам, ёсьць экіпажы, якія ўвыпадку абвастрэньня сытуацыі або адкрытай агрэсіі гатовыя ў самыя сьціслыятэрміны прыступіць да выкананьня задач.

Палтарак непаведаміў месца дысьлякацыі рэзэрвовай брыгады, але, мяркуючы па тым, што такуюзаяву ён зрабіў у часе сваёй паездкі ў Харкаў, магчыма, яна разьмешчаная наўсходзе Ўкраіны, паблізу з расейскай мяжой.

За апошніяпаўгода Ўкраіна тройчы праводзіла вайсковыя вучэньні на мяжы зь Беларусьсю — напалігоне «Ганчароўскае» ў Чарнігаўскай вобласьці, што за 70 кілямэтраў ад беларускаймяжы. Летась у сьнежні, калі ў 10 абласьцях Украіны ўвялі ваеннае становішча,украінскае войска адпрацоўвала вядзеньне агню з танкаў, баявых машын пяхоты іартылерыі, а таксама элемэнты наступу і вядзеньня бою ва ўмовах наступупраціўніка.

У жніўні 2017-гана чарнігаўскім палігоне ў адказ на беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017» іпаралельна зь імі ў часе Ўкраіна правяла найбольш маштабныя з 2014 годувучэньні, да якіх былі далучаныя тысячы рэзэрвістаў.

За ўвесь часдвухбаковых дачыненьняў Беларусь і Ўкраіна ніколі не праводзілі супольныхвайсковых вучэньняў на палігонах, але пэрыядычна на ўзроўні штабоўадпрацоўвалася ўзаемадзеяньне ў сфэры супрацьпаветранай абароны. Апошні разтакія навыкі органы кіраваньня паветраных сіл Беларусі і Ўкраіны адпрацоўвалі ўкастрычніку 2013 году, калі Ўкраіну ачольваў зрынуты прэзыдэнт Віктар Януковіч.

Последнее в рубрике