Не бяруць на працу 20-гадовых, ня хочуць наймаць пасьля сарака. Асаблівасьці эйджызму ў Беларусі
30.01.2019
Ганна Соўсь, Радыё Свабода

Не бяруць на працу 20-гадовых, ня хочуць наймаць пасьля сарака. Асаблівасьці эйджызму ў Беларусі

Розныя формы эйджызму ці дыскрымінацыі паводле ўзросту абмяркоўваюць экспэртка ў міжнародным праве, палітычная аглядальніца Аляксандра Багуслаўская і акадэмічная дырэктарка Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў БЕРОК Кацярына Барнукова.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Што можна лічыць эйджызмам

Кацярына Барнукова: Эйджызм — гэта калілюдзей дыскрымінуюць, складаюць пра іх пэўнае меркаваньне толькі праз іхузрост. І ўзрост можа быць розным: чалавек можа ўспрымацца альбо як занадтамалады, альбо наадварот як занадта пажылы. Самы яркі прыклад — гэтапрацаўладкаваньне і прасоўваньне на працоўным месцы. У Беларусі гэта вельміраспаўсюджаная зьява. Можна і штодзённыя факты знаходзіць, калі маладомучалавеку бяз досьведу складана знайсьці працу, ці пабачыць гэта на рынку працы— пасьля 45 год чалавек ужо ўспрымаецца нэгатыўна.

«Людзі лічаць, што я не магу рабіцьгэта толькі таму, што я маладая»

Ганна Соўсь: Аляксандра, вы толькі завяршыліпрацу на партале TUT.BY, дзе як палітычная аглядальніца вялі відэапраграму«Простая палітыка», у якой камэнтавалі падзеі ў Беларусі і сьвеце з пунктугледжаньня міжнароднага права. Я паглядзела камэнтары пад вашымі публікацыямі.Многія зь іх дакладна можна вызначыць як эйджызм — кшталту «не дараслакамэнтаваць». Як вы гэта самі ўспрымаеце і ці лічыце неабходным неяк змагацца зтакой формай эйджызму, даказваць, што гэта ня так?

Аляксандра Багуслаўская: Мне вельмі крыўдна чытаць такіякамэнтары. Калі толькі выходзілі мае першыя праграмы, і я чытала ўвесь дзеньгэтыя камэнтары, то не разумела, чаму людзі так успрымаюць мой узрост, чамулічаць, што я не магу рабіць гэта толькі таму, што я маладая. Я скончылафакультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, я хоць мне22 гады, я лічу, што я такая самая спэцыялістка, як і іншыя. Я маюспэцыялізацыю і прафэсію. Цяпер я не зьвяртаю ўвагі на такія камэнтары іпрацягваю працаваць — іншай формы змаганьня з гэтым ня бачу.

 «Пакуль ня будзе трохгадовага дэкрэтнагаадпачынку для мужчынаў, дыскрымінацыя маладых жанчын будзе дастаткова доўга»

Ганна Соўсь: Кацярына, адна са сфэраў вашагааналізу — удзел жанчын на рынку працы. Жанчыны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй умаладосьці, калі працадаўца патэнцыйна асьцерагаецца, што яна выйдзе замуж,народзіць дзяцей, потым дзеці будуць хварэць, і далей, калі ў яе ўжо дарослыядзеці і спрыяльны час для рэалізацыі, ёй цяжка знайсьці працу ці расьці напрацоўным месцы, таму што яна ўжо не маладая паводле таго ж працадаўцы.Наколькі дыскрымінацыя жанчын паводле ўзросту распаўсюджаная ў Беларусі?

Кацярына Барнукова: Вельмі часта гэтую дыскрымінацыюэканамісты называюць «рацыянальнай», таму што яна базуецца на пэўных апраўданыхрызыках. Калі мы кажам пра маладых жанчын, то дыскрымінацыя з боку працадаўцыбазуецца на страху, што працаўніца сыдзе на тры гады ў дэкрэт, і гэты страхвельмі рацыянальны і апраўданы. Адзіны спосаб зь ім змагацца — стварыцьмагчымасьць, каб і працаўнік-мужчына мог пайсьці ў такі ж дэкрэт на тры гады.Пакуль нам да гэтага далёка, і таму такая дыскрымінацыя маладых жанчын будзеяшчэ дастаткова доўга.

Мы бачым усваіх дасьледаваньнях, што існуючы гендэрны разрыў у заробках найбольш істотныдля жанчын да 30 год. Потым ён крыху скарачаецца, хоць ніколі цалкам незьнікае. У нас жанчыны і на пэнсію выходзяць раней, таму мужчыне ў 50 гадоўзнайсьці новую працу нашмат прасьцей, чым жанчыне, бо яму яшчэ застаецца большна 5 год працаваць, і працадаўца разглядае яго як больш пэрспэктыўнагапрацаўніка, што несумненна таксама спрыяе дыскрымінацыі па ўзроставай ігендэрнай прыкмеце.

Розны ўзрост выхаду на пэнсію длямужчын і жанчын — ці гэта эйджызм?

Ганна Соўсь: У Злучаных Штатах аднолькавы ўзроствыхаду на пэнсію і для мужчын, і для жанчын — 67 гадоў. Ці ня лічыце вы праявайузроставай дыскрымінацыі тое, што ў Беларусі розны ўзрост выхаду на пэнсію длямужчын і жанчын?

Кацярына Барнукова: Складана ацаніць, бо многія жанчынылічаць, што гэта перавага. Я лічу, што, калі мы хочам дамагчыся роўных правоў імагчымасьцяў на рынку працы, то мы павінныя і роўныя абавязкі на сябе браць.Пэнсійны ўзрост павінен быць для гэтага роўным. У нас існуе ўзроставаядыскрымінацыя яшчэ і таму, што ёсьць абмежаваньне на звальненьне людзейперадпэнсійнага ўзросту, і яны змушаюць працадаўцу тры разы падумаць, перш чымнаняць чалавека перадпэнсійнага ўзросту. Тое самае тычыцца маладыхспэцыялістаў, якіх па разьмеркаваньні першыя два гады практычна немагчымазвольніць.

Ганна Соўсь: Нядаўна шырока абмяркоўваўсязагаловак аднаго са СМІ кшталту «Жанчыне 37 гадоў, але яна зусім не выглядае насвой узрост». Шмат камэнтатараў абураліся, што журналістка, напэўна, былазанадта маладая, паколькі для яе 37 гадоў — ужо сталы ўзрост, у якім цяжкадобра выглядаць. Іншы прыклад я чула ад калегаў з тэлеканалу Белсат, што частагледачы не ўспрымаюць усур’ёз журналістаў, вядучых і экспэртаў, якія моладавыглядаюць, абурана пішуць «ды чаму можа навучыць гэты эканаміст, ён толькідыплём атрымаў». У выніку рэдактары маюць дадатковы ціск у выбары пэрсоны,стыліст настойвае на выпрамленьні кучаравых валасоў, а экспэрты адрошчваюцьбароды, начытаўшыся камэнтароў на ютубе. Якога кшталту ўзроставая дыскрымінацыяпрысутнічае ўвогуле ў СМІ?

​Аляксандра Багуслаўская: Я ня вельмі згодная з рэдактараміБелсату, што ў іх ёсьць пэўны ціск. Мне здаецца, што цяпер для мэдыяў самыгалоўны паказчык — гэта прагляды, трафік. І калі гэтую праграму глядзяць, тоняважна, хто яе прэзэнтуе, малады, стары, мужчына, жанчына — галоўнае, каб яеглядзелі і камэнтавалі. І нават калі камэнтары не зусім прыемныя, а праграмуўсё адно глядзяць, то ў прынцыпе якая розьніца?

Я б казалапра сувязь узроставай дыскрымінацыі з сэксізмам. Кацярына казала, што мужчыны іжанчыны аднолькава пакутуюць ад эйджызму. У СМІ, мне здаецца, ёсьць пэўнападзел на тэмы. То бок пра касмэтыка і мода лічыцца жаночай сфэрай, а палітыкаі эканоміка, права, тэмы, зь якімі я працую, лічацца тыпова мужчынскай сфэрай.Таму я пакутую ад інтэрсэкцыянальнай дыскрымінацыі. Мая праблема ня ў тым, штоя маладая, і ня ў тым, што я жанчына, а ў тым, што я маладая жанчына. Калі б намаім месцы быў малады хлопец, то, мне здаецца, грамадзтва б казала, што ён такіамбітны, такі пэрспэктыўны, грамадзтва б па-іншаму рэагавала. У нашаймэдыяпрасторы звычайна экспэрты — дарослыя мужчыны з бародамі. Я думаю, што ўмэдыя павінна быць спалучэньне поглядаў дарослых мужчын, дарослых жанчын,маладых мужчын, маладых жанчын, каб даць аб’ектыўную карціну.

Эйджызм ці вечны канфлікт пакаленьняў

Ганна Соўсь:Я даволі часта лётаю самалётамі «Белавія», і бачу, што шмат бортправадніц —гэта жанчыны сярэдняга і сталага ўзросту зь вялікім досьведам працы. Нядаўнабыў скандал у расейскім «Аэрофлоте», калі бортправадніц, якія мелі большы за44-46 памеры і былі таксама ня вельмі маладымі, проста не дапускалі працавацьна міжнародных авіялініях, толькі на ўнутраныя рэйсы.

Кацярына, аяк адрозьніць дыскрымінацыю паводле ўзросту ад сытуацыі, калі страчваюць працупраз недастатковы прафэсіяналізм і кампэтэнтнасьць, але лічаць што гэтаадбылося з прычыны маладосьці ці сталасьці? Ці можна часам лічыць такіясытуацыі канфліктам пакаленьняў?

Кацярына Барнукова: Не ў любой сытуацыі можна разабрацца.Для гэтага эканамісты часта робяць экспэрымэнты, дзе працадаўцам рассылаюцьшмат рэзюмэ, якія адрозьніваюцца па сутнасьці толькі ўзростам кандыдатаў цітолькі імёнамі, дзе выразна можна зразумець, дзе мужчына, а дзе жанчына. Прыгэтым досьвед і адукацыя прыкладна падобныя. І тады можна пабачыць, што вельмічаста мужчын выбіраюць замест жанчын, нягледзячы на аднолькавы досьвед іадукацыю. Нягледзячы на тое, што з прафэсійнага пункту гледжаньня гэты чалавекцалкам адпавядае патрабаваньням, яго адкідаюць праз сэксізм ці эйджызм.

Ганна Соўсь: Кіраўніца абʼяднаньня «Гендэрныяпэрспэктывы» Ірына Альхоўка ў лютым прадставіць вынікі дасьледаваньня рынкупрацы і розных формаў дыскрымінацыі. Паводле яе, дыскрымінацыю паводле ўзростуў Беларусі больш спазнаюць мужчыны. Аляксандра, як вы лічыце, сярод ахвяраўэйджызму, каму цяжэй — мужчынам ці жанчынам, маладзейшым ці старэйшым?

Аляксандра Багуслаўская: У мяне, у адрозьненьне ад ІрыныАльхоўкі, няма статыстычных дадзеных, таму магу казаць з уласнага досьведу.Калі казаць толькі пра ўзрост, то мне здаецца, што складаней усё ж старэйшым,таму што маладосьць праходзіць. Мне цяпер трэба пацярпець пяць, дзесяць гадоў,і мяне будуць успрымаць інакш, я стану больш дасьведчаным спэцыялістам. Алюдзям сталага ўзросту складаней, бо з кожным годам для іх сытуацыяпагаршаецца. А калі пра гендэр казаць, то напэўна, ўсё ж такі найчасьцейахвярамі дыскрымінацыі паводле ўзросту становяцца маладыя жанчыны.

Ці будуць у Беларусі свае НэнсіПэлосі?

​Ганна Соўсь: Сьпікерам Палаты прадстаўнікоў уКангрэсе ЗША ўжо другі раз стала Нэнсі Пэлосі, цяпер ёй больш за 70 гадоў. Янавельмі актыўная, энэргічная, кампэтэнтная жанчына, якая адыгрывае вядучую ролюў амэрыканскай палітыцы. У заходніх краінах у вышэйшых эшалёнах улады шматлюдзей ва ўзросьце, якія маюць добры стан здароўя і вялікую кампэтэнцыю. Цібудуць неўзабаве ў Беларусі вось такія актыўныя выніковыя палітыкі-жанчыны імужчыны, якім у тым ліку і за семдзесят?

Кацярына Барнукова: Гэта непазьбежнае разьвіцьцё, даякога мы ідзем. У нас скарачаецца колькасьць насельніцтва, і таму кожны чалавекбудзе прадстаўляць усё большую вартасьць, і мы проста ня зможам дазволіць сабегубляць таленты праз любы тып дыскрымінацыі, ці то эйджызм, сэксізм ці іншаялюбая форма. Я думаю, мы будзем рухацца да таго, каб адкінуць забабоны і цаніцьлюдзей менавіта за іх заслугі, дасягненьні і магчымасьці, а не за фармальныяпрыкметы.

Последнее в рубрике