Ну, каб усе!
12.09.2008

Ну, каб усе!

Спецыяльнасць:інавацыйны менеджмент

Ааргус, другі павелічыні горад Даніі (285 тысяч жыхароў), нічым не вылучаецца са скандынаўскагаурбаністычнага пейзажу. Так і не скажаш, што ты у крэатыўным цэнтры ПаўночнайЕўропы. “Да нашага прыходу Ааргус хварэў на комплекс другой сталіцы Даніі і быўувесь “заляпаны” штампамі класічнай культуры”, — лічаць стваральнікі акадэміі Kaos Pilots.

За ўсё адкажаш

Пра інавацыйны менеджмент пачалі размаўляцьу канцы XX стагоддзя, калі стала відавочна: гэтымбізнесюгам толькі волю дай — і яны запаскудзяць нафтавымі плямамі усю планету,пачкамі будуць звальняць мексіканскіх рабочых, а там, глядзіш, і да наёмнайдзіцячай працы вернуцца. ІМ — навука, якую вынайшлі, каб прымірыць бізнес,грамадства, экалогію і маральна-этычныя нормы. Словам, каб бізнесмены рабілідабро не толькі сабе, але і сіроткам,галодным мастакам і нястомным “зялёным” — іў адваротным парадку. Тое, што ў ІМназываецца модным словам “сацыяльная адказнасць” (social responsibility).

Аскінг!

Акадэмія Kaos Pilots — грандыёзны кацёл ідэй: студэнтаў зпершага курса вучаць прыдумляць такое, каб і дабро зрабіць, і сабе зарабіць. 95%ідэй рэалізуецца ў бізнесе ці з дапамогай бізнесу. Праўда, на этапе навучаннястудэнты часцей працуюць на ўласнае імя, чым на кашалёк.

Уфэ Эльбек,дырэктар Kaos Pilots, параіў нам звярнуць увагу на міжнародны праект “пілотаў” Ask Saraevo. Справа ў тым,што на апошнім курсе студэнты праходзяць своеасаблівы “тэст на выжыванне”: іх упрамым сэнсе слова высылаюць рабіць дабро па ўсёй Зямлі, і якой бы тупой нібыла ідэя, асноўным крытэрыем з’яўляецца слоган “змяні гульню”. І вось пяцьскандынаўскіх студэнтак Kaos Pilots — Джулія, Рэбэка, Траян,Тоя і Катрын — аб’еўшыся “пілоцкай” сумессю крэатыву, ідэалізму і прагматызму,вырашылі разварушыць Сараева , разбомбленую сталіцу Босніі-Герцагавіны.

Высадзіліся намесцы. Каб завесці знаёмствы, пачалі асаджваць закрытыя тусы і шукацьсаюзнікаў. Хутка Катрын заангажавала ў справу Барыса — вядучага мясцовага TV-шоў, прычым пасярод вуліцы, калі той вяртаўсядамоў. Радыё DJs, фатограф, графітчык і натоўп у 600актывістаў, якія былі гатовыя рабіць што заўгодна, абы не пляваць у столь, —гэта яшчэ адзін вынік падрыхтоўчай кампаніі, што цягнулася паўтара месяцы.Даведаўшыся пра гісторыю разбомбленага сараеўскага Дома моладзі, дзе да вайныбыла асноўная антысацыялістычная “рок-дзвіжуха”, гарачыя скандынаўскія дзеўківырашылі аднавіць яго, ды з шумам і гоманам — так нарадзілася кампанія Ask Saraevo. Каб працаваць больш эфектыўна, яны падзяліліабавязкі — Галоўная Паляўнічая (пошук спонсараў), Гаспадыня Дома (канцэпцыяпраекта), Уважлівая Шукальніца, Аптымістка і Электрастанцыя (крэатыў) — іпачалі пралічваць схемы накшталт “грошы”-праект-рэалізацыя-вынік”.

PR-частку кампаніі прадумалі па-суперску.Графітчыкі папросту размалявалі ўсе вольныя сцены горада словамі Never Forget. Для акцыі падрыхтавалі вялізныя кавалкі парусіныплошчай 5000 квадратных метраў, якую размалёўвалі тыя самыя 600 актывістаў нафінальным этапе — 24 красавіка 2004 года. На наступны дзень парусінай накрылірэшткі Дома моладзі і, не зважаючы на дождж, замуцілі вечарынку. Вядома,знайшліся і тыя, хто быў супраць, аднак перспектыва быць аблаянымі на TV і ў газетах прымусіла чыноўнікаў адступіць.Вынікі кампаніі: дзеўкі — сапраўдныя баснійскія зоркі. Дом моладзі, здаецца,выратавалі — прынамсі, знайшлі спонсара для рэканструкцыі. Аднак сяброўкі несупакоіліся: “Потым пачалася праца з 15-цю нарвежскімі дызайнерамі істылістамі, што стваралі адзенне і аксесуары з кавалкаў тканіны, якой быўнакрыты Дом моладзі. Вядома. Мы хочам зарабіць на гэтым шмат грошай. І таксамапусціць іх на рамонт”. Альтруізм альтруізмам, але Катрын, напрыклад, не хавае,што дзякуючы заробленай рэпутацыі, яна знайшла шыкоўную працу: цяпер яназаймаецца стратэгічным планаваннем у дызайн-агенцтве ў Осла. Джулія тым часампадвізалася менеджэрам на Universal musik. Мазгі — яны паўсюль мазгі.

Горны футбол

Свой крэатыўпілоты здольныя прымяніць нават да такой банальнай рэчы, як хотдог. У свой часвыпуск 2003 года прапанаваў ідэю “хотдогаў па выходных” — такі велічэзныперасоўны хотдог, які актывісты задумалі запусціць па Еўропе, каб прапагандавацьнацыянальную культуру. А ў перапошнім выпуску Kaos Pilots была акцыя з пітной вадой, клаі ты п’ешшклянку чыстай вады і плаціш дзве кроны на яе ачыстку ў “недаразвітых” краінах.

Яшчэ “пілоты”капітальна завернутыя на футболе: “Кажаш Kaos Pilots — кажаш футбол”. Паказальны прыклад — AGF, мясцовая прэм’ер-ліга. Kaos Pilots распрацоўваюць візуальны і камунікатыўны канцэптлігі, а таксама даюць шанец двум лепшым гульцам павучыцца ў прафесійнай школе.На міжнародным узроўні Kaos Pilots пракруцілі амаль нерэальную ідэю Нацыянальнай футбольнай лігі Тыбета.Прадстаўнікі Kaos Pilots лічаць, што футбольная каманда — ткі ж сімвал нацыі, як сцяг ці гімн. А ўТыбеце футбола не было, як у СССР — сэксу. Цікава, што першы матч тыбетцызгулялі з НФЛ Грэнландыі ў Капенгагене. І прадулі, хаця адзін гол усё ж такізабілі. Дарэчы, праект ТФЛ атрымаў прэстыжны дыплом імя Мішэля Найбрандта за2000 год.

Лётнае вучылішча

На лагатыпе Kaos Pilots (www.kaospilot.dk) намаляваны Аўгуст Ліндберг — пілот, штоздзейсніў першы беспасадачны пералёт праз Атлантыку. “Пілотаў” толкі ўмоўна можнаназваць універам — тут няма нават дыпломаў. Затое ёсць перспектывы: калі незнойдзеш працу ў канторы, можаш ствараць сваю — брэнд КР будзе працаваць нацябе.

Калі Kaos Pilots толькіпачыналі, тут выкладалі мясцовыя актывісты. А ўжо ў сярэдзіне 90-х лекцыічыталі лепшыя розумы Даніі. Зараз Kaos Pilots — школа з моцным кантынентальна-еўрапейскім акцэнтам, нездарма афіцынаямова цяпер англійская. Лекцыі чытаюць, напрыклад, кіраўнік рэкламнай студыі “80days production” з Капенгагена, дырэктар крэатыўнай IdeLaboratoriet з Осла, заснавальнік праекта “Respect/EUROPE — своеасаблівага каталога крэатыўных ідэй са Стакгольма. Усяго з дзесятаквыкладчыкаў і дванаццаць адміністратараў.

“Пілоты”пабудавалі новы свет, кошт уваходу ў які — мінімум 41 500 дацкіх крон(5800 еўра, тыдзень уводных курсаў). Плюс 2750 крон (390 еўра) за кожны месяц.

У “сапраўдных”універсітэтах усё больш класічна: тут спецыяльнасць “інавацыйны менеджмент”варта шукаць на факультэтах менеджменту альбо, як у канадскім Athabaska University, успецыяльных “цэнтрах інавацыйнага менеджменту” (www.mba.athabascau.ca). У студэнтаў , якія скончылі навучанне тут, запісу дыпломе класічны — МВА, што, аднак, не замінае ім вывучаць і потым прымяняцьна практыцы новыя менеджмент-методыкі. Athabaska, дарэчы, прапануе іонлайн-праграму.

Часта — як,напрыклад, у брытанскім Bath University (www.bath.ac.uk) — праграмы па innovative mahagement прапануюцьужо гатовым спецыялістам з дыпломмі за плячамі — менеджэрам і кансультантам убізнес— і non-profit-сферах. Мадэль навучання тут — part-time, курс доўжыцца два гады, і вучацца тут нетолькі брытанцы, але і студэнты з Даніі, Францыі, Швецыі, Бразіліі, Ганконга.

WEB: ведай больш

www.bath.ac.uk/carpp/msc.htm — своеасаблівыя ўводзіны ў “філасофію інавацыйнага менеджменту”.

www.kaospilot.dk/docs/navigator.asp — архіў Flight Navigator, афіцынага часопіса Kaos Pilots. Даведайся, яквыглядала кампанія супраць трафіку людзей на MTVі што рабілі “пілоты” ў Таліне (Эстонія).

http://knihi.net/index.php?productID=425 ..