Адам Міхнік. «(НЕ)СВАЯ КРАІНА»
11.12.2018

Адам Міхнік. «(НЕ)СВАЯ КРАІНА»

17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай.

Лятучы ўніверсітэт і Галерэя ТUT.by запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.

Адам Міхнік – адзін з выбітных дзеячоў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, чые пазіцыя і дзеянні і сёння не страцілі ні актыўнасці, ні ўстаноўкі нон-канфармізму – наведае Менск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестываля. Заснавальнік «Gazeta Wyborcza», якая на працягу амаль 30 гадоў застаецца адным з галоўных польскіх медыя, спадар Міхнік па-ранейшаму «патрабуе немагчымага», рухаецца супраць плыні і адстойвае свае ідэалы і каштоўнасці.

17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Пасля злому таталітарных рэжымаў панятак «дысыдэнт» павінен быў сыйсці з гістарычнай і палітычнай сцэны. Але беларуская рэчаіснасць і «аўтарытарны рэванш» у некаторых еўрапейскіх краінах наноў ставяць пытанне аб магчымасці рэалізаваць свае каштоўнасці і ўстаноўкі ў межах легальнага грамадскага і палітычнага працэссу. Зноў нас яднаюць пытанні, якія кожны грамадзянін і чалавек задае сябе. Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні – асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе.

17 снежня, 19:00. Адам Міхнік «(НЕ)СВАЯ КРАІНА».

Галерэя ТUT.by (пр.Дзяржынскага, 57).

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://goo.gl/bX2MGx.

Паказ фільма «Міхнік: «Будзь реалістам, патрабуй немагчымага» адбудзецца ў межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018 15 снежня (19-00, Культурны хаб OK16, вул. Кастрычніцкая, 16)

Падзея у ФБ https://www.facebook.com/events/566088057138619/

Последнее в рубрике