Чаму спэцдакладчык ААН зьехала зь Беларусі яшчэ да завяршэньня Мюнхэнскай канфэрэнцыі?
02.11.2018
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Чаму спэцдакладчык ААН зьехала зь Беларусі яшчэ да завяршэньня Мюнхэнскай канфэрэнцыі?

Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі францужанка Анаіс Марэн, якая брала ўдзел у пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, зьехала зь Менску да завяршэньня сустрэчы.

Анаіс Марэн. Фота: Радыё Свабода

У афіцыйнай праграме канфэрэнцыі, падрыхтаванай беларускім МЗС, яна прадстаўленая як прафэсар Collegium Civitas з Варшавы. У гэтай якасьці яна і прыехала ў Беларусь.

Якраз у другі дзень канфэрэнцыі, 1 лістапада, уступіў у сілу яе мандат як спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі. Але беларускія ўлады не прызналі яго. Ня выключана, што гэта і стала прычынай ад'езду Анаіс Марэн зь Беларусі да заканчэньня працы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

Праваабаронцы «Вясны» кажуць, што ня мелі сустрэчаў з Анаіс Марэн у Менску.

1 лістапада яе на канфэрэнцыі ўжо не было.

Ранейшы спэцдакладчык Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харасьці, мандат якога таксама не прызнавалі беларускія ўлады, прыяжджаў у Менск для ўдзелу ў канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці, якая праходзіла ў Менску напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Тады беларускі МЗС тлумачыў, што Харасьці прыбыў у Беларусь ня ў якасьці спэцыяльнага дакладчыка.

Последнее в рубрике