Навошта Пуціну Беларусь?

Навошта Пуціну Беларусь?

Пры магчымай анэксіі Беларусі Захад выкажа чарговую «глыбокую занепакоенасьць», лічыць былы дарадца расейскага прэзыдэнта Андрэй Іларыёнаў.

Андрэй Іларыёнаў. Фото: Радыё Свабода

Супрацоўнік Вашынгтонскага інстытуту Катона, былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў у эфіры тэлеканалу 112 зноў заявіў, што наступнай ахвярай расейскай агрэсіі можа стаць Беларусь. Захад, паводле ягоных словаў, пры гэтым толькі выкажа чарговую «глыбокую занепакоенасьць».

Гаворачы пра анэксію Крыму, Андрэй Іларыёнаў дадаў: «Што можа быць яшчэ, якая краіна можа стаць ахвярай падобнай агрэсіі. Відавочна, што наступнай ахвярай агрэсіі можа апынуцца Беларусь. У адрозьненьне ад Балтыйскіх дзяржаваў, Беларусь не валодае такім рэсурсам, як сяброўства ў NATO. ЗША гэта разумеюць. Самая галоўная праблема заключаецца ў тым, што цяпер адміністрацыя ЗША займаецца іншымі пытаньнямі. Перш за ўсё, унутранай палітыкай. Беларусь не зьяўляецца сябрам NATO, не зьяўляецца ўдзельнікам якіх-небудзь міжнародных саюзаў, акрамя саюзу з Расеяй. Улічваючы сумны вопыт таго, што здарылася ў Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй, ва Ўкраіне з Крымам і Данбасам», — заявіў Іларыёнаў.

На пытаньне: «Навошта Пуціну Беларусь?» — былы дарадца прэзыдэнта Расеі адказаў: «Гэта цалкам адпавядае сьветапогляду Пуціна... Ён казаў, што няма асобных нацыяў: рускіх, украінцаў, беларусаў. Больш як год таму назад ён сфармуляваў: «Адзін народ, адна рэлігія, адзін князь».

Последнее в рубрике