Цитата дня. Алесь Ліпай, журналіст, паэт
24.08.2018
Алесь Ліпай, журналіст, паэт | https://www.facebook.com/ales.lipai?fb_dtsg_ag=AdwWHCd_fYpH664Pmrf2id1gDi_lFpkETmDVtX_TkiA-oQ%3AAdzppTC2EOx-jAqJ_BMMArz6GuHG3l6_ikyYuj2Dj3xxkQ

Цитата дня. Алесь Ліпай, журналіст, паэт

Я ўкрыжаваны лёсам на крыжы,\r\nякі завуць у свеце Беларуссю.\r\nМой Бог, дапамажы!\r\nДапамажы, —\r\nбо я не паміраю, а баюся. \r\nМне страшна, што разбэшчаны натоўп\r\nпрысудзіць смерць Марыі Магдаліне,\r\nшто распачнуць зноў вавілонскі стоўп\r\nі мова беларуская загіне.\r\nШто, атрымаўшы мой хітон, жаўнер\r\nдаваць сасмяглым толькі воцат будзе…\r\nЯ не прашу, каб ратаваў мяне, —\r\nмалю, Гасподзь, зусім аб іншым цудзе: \r\nхай мне гарэць у пекле на агні,\r\nабы мой крыж у полымі не згінуў.

Последнее в рубрике