Адкрыццё ў Мінску амбасады Швецыі адкладваецца, але тут можа з’явіцца гандлёвы цэнтр IKEA
06.06.2007
Андрэй КОТАЎ

Адкрыццё ў Мінску амбасады Швецыі адкладваецца, але тут можа з’явіцца гандлёвы цэнтр IKEA

Прынцыповае рашэнне аб адкрыцці ў Беларусі паўнавартаснай амбасады Швецыі прынята, але гэта не можа быць здзейснена па фінансавых прычынах, паведаміў кіраўнік аддзялення амбасады гэтай дзяржавы ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму святу Швецыі, якое прыпадае на 6 чэрвеня. У той жа час, па словах дыпламата, Мінск мае шанц займець гандлёвы цэнтр IKEA.

Паводле спадараЭрыксана, усе партыі, якія прадстаўлены ў шведскім парламенце, згодныя з тым,што дыпламатычнай місіі ў Беларусі трэба надаць статус амбасады. “Аднак гэтанаўрад ці магчыма ў бліжэйшы час па фінансавых прычынах”, -- сказаў дыпламат,спаслаўшыся на тое, што Міністэрства замежных спраў Швецыі мае праблему“структурнага дэфіцыту” і збіраецца скараціць амаль дзесятак сваіх замежныхпрадстаўніцтваў па ўсім свеце. "У такой сітуацыі цяжка прагназіравацьадкрыццё новай амбасады, але я спадзяюся, што гэтае пытанне будзе вырашана ",— паведаміў Стэфан Эрыксан.

Спадзяванні навырашэнне гэтага пытання вынікаюць з таго, што ў сакавіку бягучага года ўрад Швецыіне толькі ўхваліў новую стратэгію па развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю на2007-2010 гады ў сферы падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека, культуры, адукацыіі навукі, экалогіі, аховы здароўя, але “мае намер павялічыць аб’ём фінансаваннятакіх праектаў па супрацоўнітве з Беларуссю”.

Тым часам павыніках першага кварталу 2007 года адзначана зніжэнне імпарту беларускайпрадукцыі (большую частку якога складаюць нафтапрадукты) на 45%, а шведскагаэкспарту ў Беларусь – на 1%.

Закрануўшы тэмушведскіх інвестыцый у беларускую эканоміку, спадар Эрыксан адзначыў, што “грошыцякуць туды, дзе ў іх ёсць магчымасць памнажацца: будуць спрыяльныя умовы –шведскі бізнес прыйдзе ў Беларусь”. Па словах дыпламата, сусветна вядомая фірмаIKEA разглядае пытанне аб магчымым адкрыццігандлёвых цэнтраў не толькі ў Расіі, дзе іх дзейнічае ўжо шэсць, але і ў іншыхпостсавецкіх краінах. Праўда, толькі ў тых гарадах, дзе колькасць насельнікаўскладае 1,5 мільёны. “Пад гэты крытэрый Мінск падпадае”, -- лічыць СтэфанЭрыксан. Беларусам засталося заахвоціць IKEA.

Последнее в рубрике