24.01.2018
Аляксандра Дынько Алена Літвінава, Радыё Свабода

Японскі мастак ляцеў транзытам празь Беларусь і сеў у калёнію на 4,5 года

«Я знаходжуся ў жахлівых умовах ужо год», — піша Даічы Ёшыда зь Віцебскай калёніі ўзмоцненага рэжыму № 3.\r\n

27-гадовыДаічы Ёшыда ляцеў з Кіева ў Токіё. Ён не парушыў законаў ні Ўкраіны, ні Японіі.Але, ступіўшы на транзытную тэрыторыю ў Беларусі, дзе не плянаваў спыняцца, ёнтрапіў у турму.

Японскімастак Даічы Ёшыда. Здымкі і малюнкі прадстаўленыя Ёка Ёшыдай

«Я знаходжуся ў жахлівых умовах ужо год. Маёмэнтальнае здароўе падарванае. Я памятаю кожную рэч, якую я бачыў», — пішаДаічы Ёшыда зь Віцебскай калёніі ўзмоцненага рэжыму № 3.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, грамадзянін Японіі ДаічыЁшыда асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны перавоз іперамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі (ч.2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

У матэрыялах сьледзтва гаворыцца, што ў багажы грамадзянінаЯпоніі знайшлі 10 замкоў і 4 ствольныя каробкі да вінтовак Мосіна розных гадоў.

На гісторыю японскага мастака зьвярнуў увагу «французз патронам» Жалян Віё.

Малады падарожнік, які сам паказаў беларускаму мытнікупатрон і спытаў, ці можа яго правозіць, правёў два месяцы ў гомельскімізалятары. Жаляна апраўдалі. Пасьля вызваленьня ён казаў, што па беларускіхтурмах сядзіць шмат невінаватых людзей. Гісторыю Даічы Ёшыды ён лічыць вельміпадобнай да свайго беларускага досьведу.

«Ямастак, я малюю коміксы»

КоміксыДаічы Ёшыды

Даічы Ёшыда мае 27 гадоў. Ён скончыў унівэрсытэт уЯпоніі па спэцыяльнасьці «Гішпанская мова і літаратура», а ў апошнія гадызахапіўся маляваньнем манга.

Ягоная маці Ёка Ёшыда кажа, што Даічы нельга назвацьдасьведчаным падарожнікам, хоць ён бываў ва Ўсходняй Эўропе. Расейскай мовайДаічы не валодае зусім. Ангельскую, кажа маці, ведае, але не выдатна. Гэтавідаць і па ягоным лісьце, які ёсьць у рэдакцыі.

У чэрвені 2016 Даічы запрасілі ў Адэсу на Летніфэстываль. Так ён трапіў ва Ўкраіну.

У Кіеве Даічы купіў часткі антыкварнай агнястрэльнайзброі праз краму. Як кажа маці Ёка, яго цікавіла ваенная гісторыя. Да таго ж ёнхацеў, каб ягоныя коміксы (манга) выглядалі рэалістычна.

«Гэта вядомая ва Ўкраіне крама, яна мае ліцэнзію напродаж зброі, і калі яны прадаюць часткі, то яны заўсёды дэактываваныя. КрамаParabellum існуе на рынку Ўкраіны больш як 10 гадоў. Яе рэпутацыю сто разоўправяралі ўсе органы ды сілавыя структуры. Калі б у іх была хоць нейкая памылкаў дзейнасьці, то іх бы закрылі», — кажа Свабодзе кіраўнік Украінскай асацыяцыіўласьнікаў зброі Георгі Ўчайкін.

«На фатаздымку знаёмы твар. Так, ён набываў у насчасткі гістарычнай зброі, — сказалі Радыё Свабода ў краме Parabellum. — Мысапраўды прадаём гістарычную зброю, і такія часткі да вінтоўкі Мосіна ў нассапраўды ёсьць у наяўнасьці. Яны не забароненыя для перамяшчэньня па тэрыторыіЎкраіны, але сваім кліентам пры іх продажы мы настойліва рэкамэндуем пры намерывывезьці іх з тэрыторыі Ўкраіны зьвяртацца па дазвол да мытных органаў ідазвольных структур тых краін, куды яны плянуюць вывозіць гэтыя часткі. Ніякіхдакумэнтаў на вываз частак зброі за межы Ўкраіны мы не выдаём. Выдаём толькітаварны чэк на прададзеныя тавары. І калі б гэты грамадзянін мог нам паказацьяго, мы змаглі б дакладна сьцьвярджаць, набываў ён у нас гэтыя часткі зброі ціне».

15 жніўня 2016 году Даічы меўся ляцець па маршруцеКіеў (аэрапорт «Жуляны») — Токіё (аэрапорт «Narita»). Квіток зь дзьвюматранзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі набыў у авіякампанііEthihad Airways.

Паводле адваката, Даічы казаў на судзе, што зьвяртаўсяда службаў аэрапорту «Жуляны» з пытаньнем, ці можа ён правозіць набытыя часткізброі. Супрацоўнікі нібыта сфатаграфавалі кожны прадмет і адсканавалі ягоныпашпарт.

«Праз паўгадзіны мне сказалі, што магу», — піша ён улісьце з калёніі.

Усе часткі агнястрэльнай зброі былі разьмешчаныя ўзарэгістраваным багажы. Паводле правілаў авіяцыйнай бясьпекі міжнароднагааэрапорту Кіева «запасныя часткі і элемэнты зброі» дазваляюцца да перавозу ўзарэгістраваным багажы пры наяўнасьці адпаведнага дазволу. Тут жа ёсьць ізгадка пра тое, што пры пералётах за мяжу, апроч агульных міжнародныхпатрабаваньняў авіяцыйнай бясьпекі, могуць прымяняцца дадатковыя абмежаваньні,прадугледжаныя мясцовым заканадаўствам.

Коміксыяпонскага мастака Даічы Ёшыды

Паводле багажнай квітанцыі, Даічы меўся атрымаць свойбагаж у аэрапорце Narita ў Токіё. Як кажа абаронца Даічы Ёшыды адвакат ДзьмітрыШылаў, «ня маючы адпаведнай адукацыі (паводле дыплёму Даічы — філёляг) ідосьведу (Даічы не служыў у войску), Даічы Ёшыда ня ведаў і ня мог ведаць, штонабытыя ім рэчы зьяўляюцца складовымі часткамі агнястрэльнай зброі, прыдатныміда выкарыстаньня, таксама ён ня ведаў, якім чынам авіяперавозчык павінен быўдаставіць ягоны зарэгістраваны багаж да месца прызначэньня, то бок Даічы Ёшыданя меў намеру перамяшчаць набытыя ім рэчы празь мяжу Беларусі і тым большперавозіць іх па тэрыторыі Беларусі: згодна з п. 182 Авіяцыйных правілпаветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў Рэспублікі Беларусь выдачазарэгістраванага багажу адбываецца ў аэрапорце, да якога зарэгістраваны багажбыў прыняты да перавозу».

Правілы бясьпекі ў аэрапорце Narita ў Токіё таксамакажуць, што часткі зброі могуць знаходзіцца ў зарэгістраваным багажы.

Такім чынам, Даічы Ёшыда атрымаў дазвол ад службаўбясьпекі ў аэрапорце вылету ў Кіеве і не парушыў правілаў правозу багажу,прынятых у аэрапорце прылёту ў Токіё.

«Украінскіямытнікі не ацанілі гэты багаж як забаронены»

У Менск Даічы ляцеў рэйсам «Белавія». У транзытнайзоне Нацыянальнага аэрапорту «Менск» яго затрымалі.

«Ён ляцеўхворы, быў затрыманы праз свой багаж, прапусьціў рэйс, і з высокай тэмпэратурайяго зьмясьцілі ў мясцовы шпіталь, — кажа маці мастака Ёка Ёшыда. — Упершыню ёнпатэлефанаваў нам з інфэкцыйнага шпіталя і сказаў, што неўзабаве вернеццадахаты. Ён не хацеў уяжджаць у Беларусь, але быў вымушаны. У ягоным пашпарце нямабеларускага штампу, бо ён ляцеў транзытам. Але калі ён ляжаў у шпіталі, ягоарыштавалі за тое, што ў ягоным багажы былі гэтыя рэчы».

Паводле прадстаўніцы транспартнай пракуратуры, убагажы Даічы Ёшыды знайшлі 10 замкоў і 4 ствольныя каробкі да вінтовак Мосінаўзору розных гадоў.

«Сытуацыя выглядае недарэчна, — кажа кіраўнікУкраінскай асацыяцыі ўласьнікаў зброі Георгі Ўчайкін. — Бо 10 замкоў і 4ствольныя каробкі да вінтоўкі Мосіна гэты грамадзянін ня мог прыхаваць адукраінскіх мытнікаў і памежнікаў. Яны іх бачылі і пасьля надгляду прапусьціліна рэйс, то бок яны не расцанілі гэты багаж як забаронены».

Адвакат, у сваю чаргу, кажа, што «Даічы Ёшыда быўупэўнены ў законным характары сваіх дзеяньняў пры перавозе свайго багажу, боавіяперавозчык — ТАА „Авіякампанія „Белавія““ — зарэгістраваў і прыняў даперавозу ўвесь ягоны багаж без абмежаваньня».

На сайце Нацыянальнага аэрапорту «Менск» у правілахправозу багажу пра абмежаваньні наконт частак зброі ў зарэгістраваным багажы негаворыцца. Паводле правілаў багаж транзытных пасажыраў, аформлены да пунктуканчатковага вылету, надглядаецца бязь іхнай прысутнасьці.

«Судбыў сапраўдным вар’яцтвам»

Даічы арыштавалі і на тры месяцы адправілі ў турму ўЖодзіна. Ёка са словаў сына кажа, што яна «жорсткая» і «цяжкая для выжываньня».У турме ў Менску японскаму мастаку было не прасьцей.

«Ён быў абсалютна вынішчаны мэнтальна, не арыентаваўсяў часе, цяпер у яго дэпрэсія, — кажа яна. — Ён распавядаў, што ў турме жахлівыяантысанітарныя ўмовы, — працягвае Ёка. — Туалету няма, а толькі дзірка ўпадлозе ў куце камэры. Няма паперы, у камэры брудна і сыра. Ежы не хапае, і янавельмі нездаровая, занадта салёная і не пажыўная. Ён распавядаў, што хварэўнекалькі разоў, але яму ані разу не давалі лекаў».

Перакладчык зь японскай мовы зьявіўся ў Даічы толькітады, калі яму выставілі абвінавачаньне. Да таго зь ім камунікаваліпа-ангельску.

Справу Даічы Ёшыды разгледзеў суд Кастрычніцкага раёнуМенску ў красавіку 2017 году. Яго прызналі вінаватым у незаконным перавозескладовых частак агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК РБ) і незаконнымперамяшчэньні іх празь мяжу (ч. 1 арт. 333-1 КК РБ). Асудзілі на 4 гады 6месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

«Ён прафэсійны мастак. Скончыў унівэрсытэт паспэцыяльнасьці „Гішпанская мова і літаратура“. Інтэлігентны чалавек трапіў утакую складаную сытуацыю», — кажа ягоны беларускі абаронца адвакат ДзьмітрыШылаў.

Сам Даічы і ягоны абаронца з прысудам нязгодныя.

«У дзеяньнях Даічы Ёшыды адсутнічае суб’ектыўны бокскладу злачынстваў, ва ўчыненьні якіх яго прызналі вінаватым. І першы, і другіартыкул прадугледжваюць пакараньне, толькі калі чалавек дзейнічаў з прамымнамерам, — кажа адвакат. — Гэта азначае, што чалавек павінен быў бы дакладнаведаць, што гэтыя часткі — складовыя часткі зброі і што іх нельга везьці, алеўсё роўна б гэта рабіў, бо меў на гэта намер».

Паводле адваката, акалічнасьці, у якіх адбываўсяперавоз, паказваюць, што намеру злачынна дзейнічаць у Даічы Ёшыды не былозусім. Даічы набыў гэтыя рэчы афіцыйна ў краме, служба бясьпекі ўкраінскагааэрапорту дапусьціла яго на борт самалёта. Сам Даічы ніколі не служыў у войскуі ня можа вызначыць, ці зьяўляецца частка зброі складовай (асноўнай) ібаяздольнай.

Адвакат таксама зьвяртае ўвагу, што ані сьледзтва, анісуд не зьвярнуліся да службаў украінскага аэрапорту, каб спраўдзіць словы ДаічыЁшыды. Радыё Свабода накіравала адпаведныя запыты ў Дзяржаўную мытную службуЎкраіны, памежную службу і міжнародны аэрапорт у Кіеве.

«Ён нават ня ведаў, за што яго пакаралі, пакуль ямуадвакат не паведаміў празь некалькі месяцаў пасьля апошняга паседжаньня, — кажамаці. — Яму далі нейкую паперку па-расейску, якую ён зусім ня можа прачытаць».Ёка Ёшыда кажа, што хоць Даічы відавочна не валодае расейскай мовай, дакумэнтыяму выдавалі па-расейску.

«Ён месяцамі не разумеў, што адбываецца, пакуль мы неарганізавалі для яго пераклад, — кажа яна. — Стаўленьне да яго недапушчальнае інесправядлівае».

«У яго не было аніякай думкі пра тое, каб везьцізабароненыя рэчы, — кажа адвакат. — Ён не сумняваўся, што гэтыя рэчы дазволеныяда перамяшчэньня і адказнасьці за іх захоўваньне няма. Мая пазыцыя — тут нямаскладу крымінальнага правапарушэньня, і ён павінен быць апраўданы».

Цяпер скарга на прысуд Даічы Ёшыду знаходзіцца наразглядзе ў намесьніка старшыні Вярхоўнага суду, — сказаў абаронца Даічы Ёшыдыадвакат Дзьмітры Шылаў.

«Дапамажыце мне, — піша Даічы ў лісьце з калёніі. — Япадаў прашэньне ў Вярхоўны суд. Але я ня веру ў справядлівасьць».

Последнее в рубрике