Як грамадства аднаўляе спадчыну

Як грамадства аднаўляе спадчыну

Дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці» адбудзецца ў ЦЭХу 16 чэрвеня а 15.00.

Міжнародная праграма CHOICE цягам двух год працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.

Дзесяць праектаў - дзесяць арганізацый – дзесяць гісторый поспеху.

Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя?  Запрашаем зацікаўленую прафесіўную супольнасць паразважаць разам на канкрэтных прыкладах: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння унікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.

У праграме сустрэчы таксама: прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiене Усходняга Партнерства; абмеркаванне новых актуальных магчымасцяў для развіцця культурніцкіх ініцыятываў, прысвечаных спадчыне.

У дыскусіі прымуць удзел Андрэй Ягораў, дырэктар «Цэнтру Еўрапейскай Трансфармацыі»; Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА «ЕўраБеларусь» (Вільнюс, Літва);  Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці;  Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE 

Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя, да 15 чэрвеня ўключна. 

«CHOICE - CulturalHeritage: OpportunityforCivicEngagement» – міжнародны праект, які ў 2015-2017 гг. разгортваўся ў чатырох краінах рэгіёну Усходняга партнёрства: Украіне, Малдове, Беларусі і Арменіі. Яго мэта – падтрымка арганізацый, ініцыятыўных груп і экспертаў у пытаннях пераасэнсавання нацыянальнага культурнай спадчыны.

Последнее в рубрике