Расійскія турысты не маюць грошай на Новы год у Беларусі
17.12.2015
Павел Печанько, «Салiдарнасць»

Расійскія турысты не маюць грошай на Новы год у Беларусі

«Салідарнасць» звярнулася да ўладальнікаў некалькіх беларускіх аграсядзібаў, каб даведацца, як крызіс адбіўся на іх працы.

Мясцовы турыстычны бізнес перажывае не самыя простыя часы. Эканамічны крызіс у Расіі, які рыкашэтам закрануў і беларускую эканоміку, прымусіў патэнцыйных айчынных і замежных турыстаў перагледзець свае планы на адпачынак дома і за мяжой. Не стаў выключэннем і зімовы святочны сезон, які традыцыйна дазваляў зарабіць добрыя грошы ўладальнікам аграсядзібаў.

У мінулыя гады нярэдкай была сітуацыя, калі браніраваць месцы ў аграсядзібах на перыяд навагодніх святаў даводзілася за некалькі месяцаў. Якая сітуацыя са святкаваннем Новага году ў аграсядзібах склалася сёлета? Ці паўплывала «замарожванне» заробкаў на ажыятажны перадсвяточны попыт з боку айчынных турыстаў? І ці варта чакаць дадатковага прытоку расійскіх турыстаў, якія вымушаныя ў сувязі з апошнімі падзеямі на Блізкім Усходзе адмовіцца ад наведвання турэцкіх і егіпецкіх курортаў?

З гэтымі пытаннямі «Салідарнасць» звярнулася да ўладальнікаў некалькіх беларускіх аграсядзібаў.

Гаспадары аграэкасядзібы «Замкавае прадмесце», што месціцца каля Мірскага замка, расказалі, што сёлета колькасць турыстаў істотна зменшылася. І мясцовых, і замежнікаў (у асноўным з Расіі). Не сталі выключэннем і навагоднія святы — на гэтыя даты сядзіба пакуль вольная. Хоць у мінулыя гады яе браніравалі за некалькі месяцаў, падкрэслілі ў «Замкавым прадмесці».

Супрацоўнік сядзібы «Камелот» (Калодзішчы) расказаў, што

сітуацыя з замовамі сёлета неадназначная. Зразумела, што ахвочых адсвяткаваць Новы год ці Каляды стала меней, але казаць пра тое, што кліентаў не стала зусім, не выпадае.

Расейцы сталі ездзіць радзей, таму ў традыцыйны зімовы сезон даводзіцца разлічваць на суайчыннікаў. У якасці антыкрызіснай меры ўладальнікі аграсядзібаў зніжаюць кошты, літаральна кажучы, «працуючы, каб працаваць».

Працяг чытайце тут

Последнее в рубрике