Вось і кухня загаварыла па-беларуску!
16.05.2014

Вось і кухня загаварыла па-беларуску!

Кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе новую паштоўку з серыі «Не маўчы па-беларуску!» і прапаноўвае гатаваць і вучыць родную мову адначасова!

Усе дарогі вядуць туды – у самае ўтульнае месца ў кватэры… Так-так! Гэта — кухня. Тут мы штодня выкарыстоўваем безліч начыння і посуду. А ці ўмеем кожнае з іх назваць па-нашаму, па-беларуску?

Шукайце паштоўкі серыі на стэндах FlyCards!

«Не маўчы па-беларуску!» — серыя паштовак ад кампаніі «Будзьма!» і маладых таленавітых мастачак Дар’і Мандзік і Яны Войцік — бясспрэчна, дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць на беларускай мове ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.

Не маўчым па-беларуску разам!

Альгерд Бахарэвіч: Бо сканчаецца на «ў»

Последнее в рубрике