Чаму сусветна вядомыя брэнды ўзялі курс на беларусізацыю?
24.04.2014
Надзея Калініна

Чаму сусветна вядомыя брэнды ўзялі курс на беларусізацыю?

Карыстацца роднай мовай у Беларусі становіцца выгадна. Беларускамоўная рэклама больш папулярная, чым расейская.

Першымі перавагі беларускай мовы ў рэкламе сваіх тавараў і паслуг ўсвядомілі буйнымі міжнародныя кампаніі, якія прыйшлі на наш рынак. Яны разумеюць, што на тэрыторыі той ці іншай краіны зручней камунікаваць на мове тытульнай нацыі.

– Нашыя беларускамоўныя ролікі значна больш папулярныя на Youtube , чым тыя, што зроблены на рускай, – пацвярджае начальнік аддзела кіравання брэндам кампаніі V elcom Зміцер Курловіч . – Спачатку мы рабілі рэкламу на мове дзеля цікавасці. І вельмі хутка ўпэўніліся, што, нагледзяцы на некаторыя цяжкасці, мова павінна прысутнічаць як мага больш, нават відэа да юбілею мы зрабілі па-беларуску.

Рэкламісты прызнаюцца, што працуючы па-беларуску, вынікі атрылімліваюцца больш пазітыўныя, чым на рускай, ангельскай ці іншых міжнародных мовах.

Таму заканамерна, што апошнім часам назіраецца значны рост цікавасці да беларускай мовы ў сродках камунікацыі і рэкламе.

– Пяць гадоў таму, калі мы пачыналі фестываль беларускамоўнай рэкламы А D . NAK !, то праводзілі некалькі дыскусійных сустрэч, дзе абмяркоўвалі сферу ужывання беларускай мовы і яе стан на той момант. Для большасці ўдзельнікаў дыскусій магчымасць выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе ці сродках камунікацыі стала адкрыццём. Людзі проста ніколі не задумваліся аб гэтым, – кажа каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ініцыятар фестывалю AD . NAK ! Ніна Шыдлоўская.

У 2009 годзе падчас апытання ўдзельнкаў Фестывалю AD . NAK ! каля 37% хацелі б бачыць больш беларускай мовы ў рэкламе. У 2012 годзе прыхільнікаў роднай мовы было ўжо амаль 57%.

Колькасць камерцыйных кампаній, якія робяць беларускамоўную рэкламу істотна павялічылася. Рэкламаваць свае тавары і паслугі па-беларуску стала прэстыжна, папулярна і выгадна.

– У свой час арганізатары фестывалю і кампанія "Будзьма беларусамі!" назіралі, як людзі ставяцца да камерцыйных кампаній, якія даюць рэкламу па-беларуску. Мы былі прыемна здзіўлены, калі выявілася, што пакупнік авансам ставіцца да іх станоўча, а рэклама на мове аказваецца больш папулярнай. Айчынны бізнес таксама пачынаюць разумець, што сваё, беларускае – гэта не толькі цікава, але карысна і выгадна, – адзначае Ніна Шыдлоўская.

Але пакуль, на жаль, не усе гандлёвыя і вытворчыя прадпрыемствы задумваюцца аб тым, што можна пашыраць выкарыстанне роднай мовы ў рэкламе і нават на ўпакоўцы тавараў.

Каб адзначыць кампаніі і аўтараў, якія робяць унёсак у пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў рэкламе, штогод у Мiнску праводзіцца фестываль А D . NAK !.

Сёлета прыём заяваў пачаўся 22 красавіка і працягнецца да 9 чэрвеня. Фінал адбудзецца 27 чэрвеня.

Слоган фестывалю: "Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!".

--Трэба дбаць пра сваё і тады ты будзешь мець поспех не толькі ў сваёй краіне, але і ў сусветнай прасторы, – адзначае Ніна Шыдлоўская.

Як паведаміў кіраўнік праекта Marketing . by і суарганізатар AD . NAK ! Сяргей Скараход, у юбілены год пройдуць пяць конкурсаў у фармаце воркшопаў. Іх удзельнікам трэба будзе стварыць нейкі арыгінальны прадукт на пэўную тэму. Напрыклад, ім могуць прапанаваць стварыць сацыяльную рэкламу. І адным з яе накірункаў будзе конкурс "А D . NAK ! супраць Drugs ", пераможцу якога абяцае падтрымаць Міністэрства гандлю, размясціўшы яго працу на бігбордах. Акрамя таго з'явіліся новыя намінацыі: "Маркетынгавая эфектыўнасць" і "Інавацыйныя рашэнні ў маркетынгу і рэкламе".

--Сёлетні фестываль адметны тым, што мы акцэнтуем увагу не толькі на беларускай мове, але і на спалучэнні глабальнага і лакальнага. Гэта азначае, што айчыннаму бізнесу трэба развіваць справу на міжнародным узроўні, і не забываць пра беларускую культуру, -- падкрэслівае Сяргей Скараход.

Последнее в рубрике