31.12.2013
Сяргей Макарэвіч, Мікіта Капкоў, «Наша нiва»

Найлепшыя кнігі 2013 паводле версіі «Нашай Нівы»

Найлепшай кнігай, на думку экспертаў «НН», стаў «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», які ўклала Наталля Давыдзенка.

— Гэта кніга пра мову, вакол мовы і з мовы сатканая,— так ахарактарызываў яе УладзімірНякляеў.

Гэта, фактычна, дыялектычны слоўнік з радзімы Рыгора Барадуліна — Ушаччыны. У кнігуўключаны словы, прыказкі, пажаданні, якія не фіксуюць ці не заўжды фіксуюцьнавуковыя слоўнікі. Жывая мова канрэтнага рэгіёна часам далёкая адлітаратурнай.

Чаму гэта важна? Барадулін фіксуе мову такой, якойяна была ў дамедыйную эпоху. У тым выглядзе, у якім яна існавала тысячу гадоў.Мову, чыстую ад уплываў і запазычанняў апошняга стагоддзя.

Ёсць жа слоўнік мовы Янкі Купалы! Вось дачакаўсяфактычна такога ж выдання і народны паэт Беларусі. Рыгор Барадулін запісваўмову сваёй радзімы 60 гадоў.

Дарэчы, трэцюю пазіцыю ў дзясятцы кніг-пераможцаўзаймае таксама кніга Барадуліна — выбраныя вершы. Гэтае выданне ўнікальнае тым,што ў ім няма ніводнага друкаванага слова: паэт напісаў яе ад рукі.

Эксперты назвалі амаль восем дзясяткаў кніг. Сяродіх пераважае мастацкая літаратура.

Сярод празаічных кніг найчасцей называлі трохаўтараў — Людмілу Рублеўскую, Барыса Пятровіча і Віктара Марціновіча. Год, на жаль, быў бедны на выданне кніг прозы,таму можна меркаваць, што гэтыя аўтары будуць як мінімум у шорт-лісценамінантаў на прэмію Гедройца.

Раман Віктара Марціновіча «Сфагнум» — адзіная ўдзясятцы перакладная кніга (з расійскай). «Сфагнум», у якім жорстка паказанаежыццё «пацаноў» з мінскага мікрараёна, выклікаў гарачае абмеркаванне. Палемікіішлі сёлета і вакол кнігі «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч. А сама аўтарка мела шанец атрымаць Нобеля палітаратуры. Але ў рэйтынгі экспертаў «Час сэканд-хэнд» не трапіў. Магчыма —праз адсутнасць беларускага кантэксту.

У рэйтынг трапілі кнігі Віктара Казько і УладзіміраКараткевіча, пісьменнікаў пакалення Барадуліна, якіх праходзяць у школьнайпраграме. Сярод маладзейшых назвалі АдамаГлобуса, Уладзіміра Някляева, Андрэя Хадановіча.

Дарэчы, леташняя кніга года па версіі «НН» («КраінаБеларусь. Ілюстраваная гісторыя» УладзіміраАрлова і Змітра Герасімовіча) у2013 вытрымала чарговае перавыданне. І заняла высокія пазіцыі ў новым рэйтынгу.Гэтае далёка не таннае выданне становіцца хітом продажаў у кнігарнях другі годзапар. Добры паказчык якасці — галасаванне рублём.

Эксперты згадалі амаль тры дзясяткі выдавецтваў(пераважная большасць — прыватныя), але сярод іх толькі два знаходзяцца па-засталіцай і яшчэ чатыры — у іншых краінах, адно — займаецца электроннымікнігамі.

Лідарам па колькасці згаданых кніг сёлета сталадзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сярод недзяржаўных — «Кнігазбор»і «Логвінаў» (апошняе, між іншым, сёлета пазбавілі ліцэнзіі).

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў падзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, задругое — 9 і г.д. У выпадках кнігарняў — па выніках продажаў.

Дзясятка найлепшых кніг 2013 года выглядае так:

1.Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.— Мінск: Кнігазбор — 32 балы.

2.Зоська Верас. Япомню ўсё: Успаміны, лісты. — Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej — 25.

3.Рыгор Барадулін. Лепей. Рукапісы 1952—2013. — Мінск:выдавец Ігар Віркоўскі — 24.

4.Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч.Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Браціслава: Kalligram — 23.

5.Віктар Марціновіч: Сфагнум. Раман /Пераклад з расійскай Віталя Рыжкова. — Мінск, Кнігазбор. — 20

6-7.Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4-х тамах. Т. 2.— Мінск: Белкартаграфія.

ВольгаЛабачэўская, Зінаіда Зіміна. Белорусский народный костюм: крой, вышивка идекоративные швы. — Мінск: Беларуская навука — па 19.

8-10.Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесці, апавяданні.— Мінск: Мастацкая літаратура.

ГлебЛабадзенка. Дзіцячая заМова. — Мінск: Паперус.

ГенадзьКісялёў. Смак беларушчыны. — Мінск: Лімарыус — па 16.

Последнее в рубрике