Як студэнтам знайсці вакансіі на вакацыі?
23.05.2012
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ

Як студэнтам знайсці вакансіі на вакацыі?

Падпрацоўка для беларускага студэнта -- пытанне заўсёды актуальнае. У асноўным грашовае і за рэдкім выпадкам -- прафесійнае. \r\n

Для чаго студэнту праца?

Студэнтка філалагічнага факультэту БДУ Дар’я Сіленкова скардзіцца, што на гэтыя вакацыі пакуль не здолела знайсці працу: “Студэнта ніхто не хоча браць, а калі і пагаджаюцца, то з разлікам, каб ён хутчэй перастаў быць студэнтам”.

Вікторыя Аляхновіч , студэнтка таго ж факультэту БДУ, працуе не толькі ў вакацыі: “ Не ад вялікага жадання працаваць, а ад недахопу грошаў. Да таго ж гэта магчымасць атрымаць свабодны дыплом - - толькі так студэнт-бюджэтнік можа “скарэктаваць” размеркаванне ” .

Студэнт-філолаг Валер Прычынец нядаўна ўладкаваўся адразу на дзве працы – у рэстарацыі-кл у бе “Шакалад” афіцыянтам, а таксама ў офісе ахоўнікам. Праца і першая, і другая выключна начныя.

А вось Вольга Куваева, навучэнка Акадэміі мастацтваў, згодная працаваць толькі па спецыяльнасці: “Для маёй прафесіі цікавы навык працаваць у маёй сферы, з кліентамі”.

Хрысціне Варановіч , студэнцы Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэту пашанцавала папрацаваць па спецыяльнасці: “Працу знайшла праз сеціва, заробак быў мізэрны (каля 400 тысяч, 4 разы на тыдзень па ўроку за раз), таму ўласна кажучы і сышла”.

Як уладкавацца?

Асноўныя крыніцы вакансій -- інтэрнэт альбо сябры. Аднак, да прыкладу, на партале rabota.by колькасць пададзеных вакансіяў у разы перавышае колькасць прапаноў для студэнтаў. Пераважна гэта прамоўтары, кур’еры і мэрчэндайзеры, афіцыянты . Х аця можна знайсці і прапановы для медыкаў, юрыстаў ці журналістаў. Партал tut.by прапаноўвае колькасна больш вакансіяў, але якасна - - выбар не пашыраецца.

Уладкавацца можна і “дзедаўскім” метадам - - праз упраўленні занятасці. Што праўда, студэнты там не вылучаюцца ў асобную катэгорыю: “Мы не можам падзяліць студэнтаў, навучэнцаў ПТУ, ССНУ, выпускнікоў і навучэнцаў школаў, яны ў нас ідуць адной катэгорыяй - - “занятыя навучальным працэсам”. Для іх арганізоўваецца занятасць у вольны ад вучобы час,” -- адзначае спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму Марыя Шаховіч.

Па-першае, працоўныя месцы ствараюцца з дзяржаўнага фонду спрыяння занятасці насельніцтва. У асноўным для школьнікаў - - у навучальных установах, дамах творчасці і нават заапарку.

Па-другое, існуе адпаведная дамоўленасць з камунальнымі службамі. Да таго ж, да прыкладу, ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны М і нгарвыканкаму напярэдадні летняга сезону правялі маніторынг прадпрыемстваў, зацікаўленых прыняць да сябе студэнтаў. Тут можна разлічваць на месца грузчыка, дарожнага працоўнага, мойшчыка посуду, прыбіральшчыка з заробкам ад 1 да 3 міліёнаў рублёў. Такіх прадпрыемстваў апынулася каля 200 - - аднак гэта не азначае, што ўсе яны ў выніку змогуць прапанаваць вакансіі. Ды і база гэтая не адкрытая. Але перадаецца ў БРСМ, які фармуе летнія студэнцкія атрады.

Як выявілася, працаўладкаванне праз БРСМ дае магчымасць зарабіць не толькі ў Беларусі. Так, на Гарадзеншчыне праходзіць адбор на алімпійскую будоўлю ў Сочы.

Што да магчымасцяў у недзяржаўнай сферы, то тут застаецца хіба што MacDonald’s. У Бізнэс-саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў ім. праф. Куняўскага пытаннем працаўладкавання студэнтаў, іх часовай занятасцю і магчымасцю стажыравання не цікавяцца ды і ўвогуле не разглядаюць іх як перспектыўную працоўную сілу.

“Я не ведаю ў нашым Саюзе прадпрымальнікаў, якія б мелі патрэбу ў студэнтах. У нас у асноўным стабільная вытворчасць і патрэбныя прафесіяналы, а не часовыя творчыя калектывы” , - - кажа старшыня саюзу Георгі Бадзей.

Адкуль з’яўляюцца гэтыя прафесіяналы сваёй справы так і застаецца невысветленым.

Последнее в рубрике