На чым можна зарабіць у перыяд глабальнага каранціну?
22.04.2020

На чым можна зарабіць у перыяд глабальнага каранціну?

Інвестыцыйны хайп: што адбываецца з акцыямі фармацэўтычных кампаній і забаўляльнымі сэрвісамі падчас пандэміі

Пакуль адны ў перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі імкнуцца максімальна засцерагчы сябе ад заражэння і не дапусціць распаўсюджвання віруса, змятаючы маскі і антысептыкі з прылаўкаў, іншыя зарабляюць мільёны на шыцці або перапродажы масак, антысептыкаў і нават ахоўных амулетаў у выглядзе бэйджыкаў з часнаком, спіртам і асінавым калом.

Да заканчэння пандэміі яны заробяць сабе на адпачынак, машыну, кватэру, а некаторыя і ўвогуле на ўсё астатняе жыццё.

Узнікае пытанне: а на чым яшчэ можна зарабіць у перыяд глабальнага каранціну? Хайп на туалетную паперу прайшоў, заказы на маскі і антысептыкі нават у падвальных вытворцаў распісаны на некалькі месяцаў наперад. Можа быць, варта звярнуць увагу на саміх вытворцаў? На акцыі фармацэўтычных кампаній, прапаноўвае “Наша ніва” разам з Currency.com.

Перадавыя кампаніі

На дадзены момант працай над вывучэннем віруса і распрацоўкай вакцыны афіцыйна займаюцца каля 40 кампаній і навукова-даследчых інстытутаў. Сярод іх можна сустрэць даволі вядомыя амерыканскія кампаніі Johnson & Johnson і Pfizer. Зразумела, інфармацыя пра гэта паўплывала на рост кошту іх акцый.

За апошні месяц кошт акцый Johnson & Johnson вырас са 110 да 146 долараў, больш чым на 30%.

1

Кошт акцый Pfizer за той жа перыяд таксама вырас на 30%, з 28 да $36,5 долара.

1

Аднак гэта яшчэ не рэкорд, акцыі больш вузкаспецыялізаваных кампаній, якія займаюцца распрацоўкай вакцын, аўтсорсінгам медыцынскіх паслуг, ахоўнага адзення і іншай медыцынскай прадукцыі, прадэманстравалі больш магутныя ўсплёскі валацільнасці:

Акцыі Allied Healthcare з 21 па 28 лютага выраслі на (!) 2150%, з 2 да 45 долараў. Аднак неўзабаве абваліліся і сёння каштуюць 14 долараў. У дадзены момант прыбытак на акцыю складае 600%.

Акцыі Alpha Pro Tech з 20 па 28 лютага выраслі на 750%, з 5 да 42 долараў. Сёння іх кошт 13 долараў, што складае 160% прыбытку за 2 месяцы.

Акцыі Inovio Pharmaceuticals з 3 да 9 сакавіка выраслі на 400%, з 3,88 да 19,33 долара, пасля чаго рэзка абваліліся да 7,8 долара, але нават у гэтым выпадку бягучы рост складае больш за 100%.

Акцыі Vir Biotechnology з 22 па 28 лютага выраслі з 16 да 74 долараў, што склала больш за 350% профіту. Сёння акцыі кампаніі каштуюць 29,5 долара.

Акцыі BioNTech з 13 па 18 сакавіка выраслі на 275%, з 28 да 105 долараў, але, як і Inovio, практычна адразу ўпалі ў кошце да 42 долараў, бягучая прыбытковасць 48%.

За той жа перыяд акцыі кампаніі Lakeland Industries выраслі на 135%, з 12 да 28 долараў, і неўзабаве таксама ўпалі. Цяпер акцыі каштуюць 16,5 долара.

Акцыі Arcturus Therapeutics выраслі на 100%, з 9 да 18 долараў.

Акцыі кітайскай кампаніі Fosun Pharma выраслі за апошні месяц на 48%, з 19 да 28,05 долара на Ганконгскай біржы.

Акцыі кампаніі Merck & Co Inc, якая распрацавала вакцыну ад ліхаманкі Эбола, за апошні месяц выраслі на 28% з 65 да 83 долараў.

Дасведчаныя інвестары, якія ўжо сутыкаліся з эпідэміямі і пандэміямі, верагодна, паспелі інвеставаць у акцыі пералічаных вышэй кампаній, зарабіць і выйсці з іх. Аднак далейшыя інвестыцыі ў акцыі падобных кампаній з кожным днём становяцца больш рызыкоўнымі. Калі звярнуцца да гісторыі, то на графіках добра відаць, што ў перыяд успышкі эпідэмій акцыі медыцынскіх кампаній бурна, але кароткатэрмінова раслі, пасля чаго падалі яшчэ мацней і хутчэй.

Акцыі кампаніі Novaxax пасля росту кошту ў перыяд выбухаў віруса SARS, свінога грыпу і ліхаманкі Эбола падалі ніжэй, чым каштавалі да пачатку эпідэміі.

1

Аналагічная сітуацыя з акцыямі кампаніі Lakeland Industries.

1

Як бачыце, рост толькі кароткатэрміновы, не больш чым інвестыцыйны хайп, які прыносіць каласальныя страты тым, хто купіў акцыі гэтых кампаній на піку. Буйныя эпідэміі і пандэміі адбываюцца прыкладна кожныя 7—10 гадоў. Гэта значыць, што калі вам не пашанцавала і вы купілі акцыі фармкампанія на піку, чакаць вяртання інвестыцый прыйдзецца каля 10 гадоў, бо ў прамежку паміж выбухамі іх кошт толькі падае.

На якія актывы звярнуць увагу?

Пандэмія каранавіруса на руку не толькі «масачным» спекулянтам, але і кампаніям, колькасць кліентаў якіх вырасла дзякуючы ўвядзенні паўсюднага каранціну і рэжыму самаізаляцыі. Адны з самых папулярных заняткаў на каранціне — глядзець фільмы анлайн, гуляць у гульні і здзяйсняць анлайн-пакупкі.

Напрыклад, акцыі стрымінгавага сэрвісу Netflix у сувязі з наплывам новых карыстальнікаў за месяц выраслі на 44%, з 290 да 418 долараў.

1

Акцыі кампаніі Electronic Arts, аднаго з вядучых распрацоўшчыкаў гульняў, з 19 сакавіка па 15 красавіка выраслі на 33%, з 85 да 113 долараў.

1

Акцыі інтэрнэт-гіганта і па сумяшчальніцтве анлайн-рытэйлера Amazon за аналагічны перыяд выраслі больш чым на 40%, з 1627 да 2290 долараў.

1

У адрозненне ад кампаній Health-індустрыі, такія кампаніі, як Netflix, EA і Amazon, атрымліваюць вялікі прыток новых кліентаў, дзякуючы якім выручка і прыбытак будзе расці ў доўгатэрміновай перспектыве. Гэта, безумоўна, станоўча адаб'ецца на фінансавых справаздачах кампаній і кошце іх акцый адпаведна. Не выключана, што дзякуючы пандэміі падобныя кампаніі лёгка перажывуць эканамічны крызіс і нават вырастуць за гэты час.

Менавіта таму мы рэкамендуем звярнуць вашу увагу не на сектар медыцыны, а на акцыі тых кампаній, якім пандэмія ідзе на руку ў доўгатэрміновай перспектыве. Аднак і ў гэтым выпадку, перш чым прымаць рашэнні аб пакупках, трэба ўважліва вывучыць фінансавыя справаздачы кампаній і сачыць за навінамі.

 

Последнее в рубрике