Колькі эўрапейцаў гавораць дома на дзяржаўнай мове сваёй краіны
15.01.2020
Радыё Свабода

Колькі эўрапейцаў гавораць дома на дзяржаўнай мове сваёй краіны

Доля людзей у Эўропе, якія гавораць дома на дзяржаўнай мове, адрозьніваецца ў розных краінах.

У той час, як практычна ўсе палякі карыстаюцца польскай, толькі 80% баўгараў гавораць дома па-баўгарску і толькі 55% украінцаў па-украінску.

1

Беларусь у досьлед Pew Research Center не ўвайшла. Але Інфармацыйна-аналітычнага цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі з году ў год называе лічбу тых, хто ў паўсядзённым жыцьці карыстаецца беларускай мовай, каля 3%.

Аднак камэнтатары адзначаюць некарэктнасьць досьледу прэзыдэнцкага цэнтру, які не прапаноўваў рэспандэнтам варыянту адказу «карыстаюся ў хатніх зносінах дзьвюма мовамі», а таксама праводзіў апытаньне толькі сярод гараджан.

Последнее в рубрике