Карлюкевіч, Анфімаў, Ермаловіч: хто з чыноўнікаў застаўся без працы
06.06.2020
Зміцер Панкавец, Наша ніва

Карлюкевіч, Анфімаў, Ермаловіч: хто з чыноўнікаў застаўся без працы

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня зладзіў кадравы ператрус, памяняўшы перад выбарамі вялікую частку ўрада. Хто ж застаўся без працы ў выніку гэтых зменаў?

Сяргей Румас (прэм’ер-міністр)

1
Фота: Надзея Бужан

Кіраўніком урада Румас папрацаваў менш за два гады. Лукашэнка сказаў, што вялікіх прэтэнзій да працы Румаса не мае, але, маўляў, той хоча заняцца бізнэсам. Паглядзім, дзе выплыве фінансіст.

Леанід Анфімаў (старшыня КДК)

1
Фота: БелТА

Адзін з найбольш пазнавальных твараў сённяшняй сістэмы. Анфімаў даўно пенсіянер. Узначальваў адно з найбольш грозных ведамстваў. Лукашэнка вельмі часта клікаў Анфімава да сябе на прыёмы. Кажуць, што яны калісьці нават разам ездзілі на рыбу.

Уладзімір Дворнік (віцэ-прэм’ер)

Ва ўрадзе адказваў за блок, звязаны з сельскай гаспадаркай. На пасадзе прабыў усяго крыху больш за год. Да гэтага доўгі час быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Сельская гаспадарка — тая сфера, дзе чыноўнікаў мяняюць найчасцей.

Аляксандр Карлюкевіч (міністр інфармацыі)

1
Фота: Надзея Бужан

На пасадзе прабыў 2,5 года. Быў далёка не самым благім міністрам гэтага ведамства. Карлюкевіч адкрыта ніколі не шэльмаваў незалежныя СМІ. І спрабаваў, як мог, трымаць нейкі баланс. Цяпер, кажуць, ён можа ўзначаліць праўладны Саюз пісьменнікаў замест пенсіянера Мікалая Чаргінца.

Максім Ермаловіч (міністр фінансаў)

1
Фото: Надзея Бужан

Меў рэпутацыю рыначніка, ці «паўрыначніка», як ён сам сябе іранічна называў. Папрацаваў каля паўтара года. Калегі рэкамендуюць Ермаловіча як добрага спецыяліста і працаголіка.

Дзмітрый Мікулёнак (міністр архітэктуры)

1
Фота: pressball.by

Прыйшоў ва ўрад адначасова з Сяргеем Румасам. Раней працаваў ва ўпраўленні будаўніцтва Мінгарвыканкама. Нічым не запомніўся.

Павел Уцюпін (міністр прамысловасці)

Ураджэнец Далёкага Усходу, але гадаваўся ў Барысаве. Папрацаваў на «Белшыне» і «Фрэбары». А потым ужо будаваў кар’еру ўнутры Міністэрства. Таксама нічым не запомніўся.

Аляксандр Церахаў (міністр ЖКГ)

1
Фота: zviazda.by

У свой час быў самым маладым міністрам ва ўрадзе Лукашэнкі. Папрацаваў ён нямала, амаль шэсць гадоў.

Каких успехов достигла экономика Беларуси за 26 лет, а что ей не удалось

Последнее в рубрике