Карбалевiч: «Сваеасаблівыя сто грамаў на пасашок»
04.11.2020

Карбалевiч: «Сваеасаблівыя сто грамаў на пасашок»

Палiтолаг – пра звальненьне генэралаў, альбо апэрацыю прыкрацьця.

– Пасьля прызначэньня Валерыя Вакульчыка, Юрыя Караева і Аляксандра Барсукова памочнікамі прэзыдэнта у рэгіёнах, у экспэртным асяродзьдзі было шмат меркаваньняў наконт таго, што ствараецца новая сыстэма кантроля за абласьцямі, што фармуецца дадатковы інстытут «смотрящих» сілавікоў, што замест цывільных кіраўнікоў абласьцей улада там рэальна пяройдзе да гэнэралаў. – пiша Валер Карбалевiч. – І вось высьветлілася, што Валерый Вакульчык і Аляксандр Барсукоў звольненыя з вайсковай службы і адпраўлены ў запас. То бок, яны ўжо былыя генэралы.

Проста ўсе гэтыя размовы Лукашэнкі пра нейкія новыя паўнамоцтвы памочнікаў прэзыдэнта ў нейкім нявызначаным будучым – гэта спроба замаскіраваць гучныя адстаўкі, падсьцяліць саломку з нагоды іх падзеньня.

Каб змікшыраваць дэмаралізуючы эфэкт ў асяродзьдзі сілавікоў ад гэтай відавочнай апалы Лукашэнка і прыдумаў міт пра іх пераход на новыя адказныя пасады. У якасьці бонуса, кампенсацыі за адстаўку, Юрыю Караеву і Аляксандру Барсукову прысвоена званне генэрал-лейтэнанта міліцыі.

Такія сваеасаблівыя сто грамаў на пасашок. Апэрацыя прыкрыцьця ўдалася, бо шмат хто павёўся.

Последнее в рубрике