Карбалевіч пра вынікі сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі: «Попыт і прапанова сышліся»
14.07.2021

Карбалевіч пра вынікі сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі: «Попыт і прапанова сышліся»

Расея гатовая дапамагаць эканамічна. Гэта галоўная выснова з перамоваў у Санкт-Пецярбургу, лічыць палітолаг.

— Апошнім часам у ацэнках беларуска-расейскіх дачыненьняў было шмат канспіралёгіі. Маўляў, Масква ці то сама, ці то у зьвязку з ЗША, ці зь Кітаем вырашае праблему трансфэру ўлады у Беларусі, — піша Валер Карбалевіч. Адным з рычагоў дзеля вырашэньня гэтай праблемы павінен быць эканамічны ціск на Менск.

Аднак сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у Санкт-Пецярбургу паставіла пад вялікі сумнеў гэтыя канспіралягічныя вэрсіі. Паводле прэс-сакратара расейскага лідэра Дзьмітрыя Пяскова, Расея паабяцала новыя крэдыты. Толькі чамусьці ў сувязі не з заходнімі санкцыямі, а ў сувязі з расейскім падатковым манэўрам. І цэны на газ для Беларусі наступным годам не будуць падвышацца. Хоць цана на нафту на сусьветным рынку значна вырасла, а газавыя кошты звычайна ідуць усьлед за нафтавымі.

То бок Расея гатовая дапамагаць эканамічна. Гэта галоўная выснова з перамоваў у Санкт-Пецярбургу. Хоць маштаб гэтай дапамогі пакуль невядомы. Лукашэнка прадае Расеі агрэсіўную антызаходнюю пазыцыю. А для Масквы гэта сёньня, магчыма, самы каштоўны тавар. Попыт і прапанова сышліся?

Последнее в рубрике