Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?
23.10.2019

Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?

Сетка самага буйнога ганжлёвага аператара Беларусі налічвае 850 крамаў па ўсёй Беларусі: 698 крамаў «Еўраопт», з якіх 1 гандлёвы пункт тыпу «Cash&Carry», 1 «Прайм», 36 «Гіпер», 87 «Супер», 160 «Мінімаркетаў», 404 устаноў тыпу «Маркет», а таксама 152 крамаў «Хіт».

Цэнтр новых ідэй прааналізаваў, якая адміністрацыйная адзінка Беларусі – самая «еўраопнутая».

Для гэтага аўтар даследавання Алесь Ганчаронак выбраў паказнік колькасці крамаў (умоўных адзінак) на 10 тыс. насельніцтва. Вядома, што кожны тып крамаў адрозніваецца ад іншага па колькасці пакупнікоў, выручцы і прыбытках, таму крамы трэба прывесці да ўмоўных адзінак. Паводле звестак аналітыкаў гандлёвай сеткі, тыпы крамаў суадносяцца гэтак: «Прайм» – 16, «Гіпер» – 16, «Cash&Carry» – 16, «Супер» – 7, «Хіт» – 4, «Маркет» – 4, «Мінімаркет» – 1.

Мінская вобласць мае найгусцейшую сетку крамаў, а Гродзенская пакуль мае іх найменш.

Але варта паглядзець на ўмоўныя лічбы, таму што вобласці адрозніваюцца колькасцю насельніцтва.

Праўда, пад такім вуглом Мінская вобласць усё адно мае найбольшую колькасць крамаў (умоўных адзінак) на 10 тыс. насельніцтва. Але найменшую тады мае не Гродзенская вобласць, а Гомельская.

Калі ж сысці на раённы ўзровень, то самы «еўраопнуты» раён Беларусі – Нясвіжскі

Крупскі раён, Шумілінскі, Акцябрскі і Круглянскі замыкаюць першую пяцёрку. А вось Ушацкі разам з Кармянскім раёнам не маюць ніводнай крамы названай гандлёвай сеткі.

Калі ж браць яшчэ на ўзровень ніжэй – населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам больш як 10 тыс. чалавек, то самыя «еўраопнутыя» – гэта Нясвіж, Ашмяны, Калодзішчы, Пружаны і Петрыкаў. Глыбокае, Бараўляны, Шклоў, Гомель і Пінск вылучаюцца найменшай колькасцю крамаў (умоўных адзінак) на душу насельніцтва.

Такім чынам, невялікія населеныя пункты з большай верагоднасцю будуць мець больш крамаў на душу насельніцтва.

Невялікія селішчы нашмат лягчэй пакрыць гандлёвымі пунктамі, чым адкрываць сотні крамаў на шматтысячны горад. Больш за тое, калі ў вялікім горадзе адкрыць краму могуць кампаніі розных памераў, то ў маленькі горад цяжка прыйсці гандлёвай сетцы, фінансавыя магчымасці якой меншыя. Гэта значыць, што ў маленькіх гарадах меншая канкурэнцыя.

Кто в регионах бросает вызов «Евроопту»?

Последнее в рубрике