Ганна Севярынец: «Забараніце захад сонца, а то недапрацоўваеце»
07.12.2020

Ганна Севярынец: «Забараніце захад сонца, а то недапрацоўваеце»

Пісьменніца — пра (не)рэальнае.

— Слухайце, ну я моцна ўражаная гісторыяй з наборамі каляровага картона і паперы. Ну я проста дэманічна рагачу, — пiша Ганна Севярынец. — Спачатку, калі дзеці з раніцы пайшлі па картон і паперу для сняжынак і вярнуліся ў немым здзіўленні з-за адсутнасці у наборах чырвоных аркушоў, я падумала: да ладна. Чухня нейкая. Потым мне сказалі, што гэта шчэ месяц таму заўважылі і ў Менску. Тады я зноў падумала: да ладна?!

Таварышы ябацькі! Вы што, думаеце, так складана чалавеку ўзяць белую паперу і пафарбаваць у чырвоны? Што немагчыма нарэзаць са старых часопісаў чырвоных дэталяў?

Што беларусы перасталі складваць у спецыяльныя скрыначкі чырвоныя абгорткі ад святочных букетаў? Нармальнаму чалавеку гэта нават цікава, зрабіць чырвоную паперу ў адсутнасць чырвонай паперы, а вам жа, небаракам, трэба загады па прадпрыемстве выдаць, канвеер перабудаваць, прасачыць, каб раптам чырвоны аркуш у набор не трапіў, потым па крамах прасачыць, госпадзе, свеце мой, колькі бздурычаскіх рухаў на пустым месцы:))

Хачу шчэ папярэдзіць, што на новы год прынята есці бутэрброды з маслам (белы) і ікрой (чырвоны), што па сёння прадаюцца чырвоныя яблыкі, чырвоная рыба, сушаная вішня і журавіны, што захад сонца заўсёды чырвоны, а снег, чорт падзяры, белы! І іншы раз ён падае на чырвонае!

Забараніце захад сонца, парасяты:)) А то недапрацоўваеце:))

Последнее в рубрике