Дзясятка шалёных фактаў пра беларускія выбары-2020

Дзясятка шалёных фактаў пра беларускія выбары-2020

Вачыма вядомага журналiста Алеся Пiлецкага.

Вачыма вядомага журналiста Алеся Пiлецкага. Пост збірае лайкі з хуткасцю ветру.

  1. Зянон Пазняк падтрымлівае кандыдата, які не гаворыць па-беларуску.
  2. БТ палохае электарат прарасійскай арыентацыяй праціўнікаў Лукашэнкі.
  3. Па ўсёй краіне стаяць вялізныя чэргі ля пікетаў Святланы Ціханоўскай, якая не дала ніводнага інтэрв’ю і ўвогуле лічаныя разы паказвалася на публіцы.
  4. Адзіным беларускамоўным патэнцыйным кандыдатам зьяўляецца чалавек, якога клічуць Аляксандр Рыгоравіч.
  5. КДБ пра ўсё ведала загадзя, але на асфальце валяецца ўсё адно міліцыя.
  6. За першы тыдзень збору подпісаў за вылучэнне дзейнага кіраўніка краіны выказаўся мільён чалавек, але ніхто не ведае ніводнага з іх.
  7. Першым ад удзелу ў выбарах адмовіўся кандыдат, які заўсёды ва ўсім удзельнічае.
  8. На масавых пікетах жадаючых падпісацца за вылучэнне альтэрнатыўнага Лукашэнку кандыдата амаль немагчыма адрозніць ад людзей у цывільным.
  9. Нікога ў прынцыпе не цікавіць, прызнае гэтыя выбары Захад, альбо не.
  10. Статкевіча пасадзілі яшчэ да рэгістарцыі кандыдатаў.

Последнее в рубрике