
Чаму падзенне ВУП на 6% — досыць аптымістычны сцэнар
МВФ прагназуе, што ВУП Беларусі сёлета ўпадзе на 6%. З чым не згодны беларускі эканаміст.
Прадбачыць, што эпідэмія прынясе айчыннай эканоміцы, пакуль немагчыма, адзначыў эканаміст кономист BEROC Дзмітрый Крук у інтэрв’ю «Нашай ніве».
—Мы не разумеем, колькі пратрывае крызіс у свеце, не разумеем, наколькі моцным будзе ўдар па беларускім экспарце. Колькасць сцэнароў у разы шырэйшая, чым звычайна. Як правіла, кажуць пра нейкі базавы сцэнар з верагоднасцю 60%, а таксама негатыўны і спрыяльны сцэнары (з верагоднасцю па 15%).
Сёння варыянтаў, як можа разгортвацца сітуацыя, па меншай меры дзесяць.
—Таму ўстрымаюся ад канкрэтыкі. Магу сказаць, што найлепшае, на што можна разлічваць, калі з траўня эпідэмія спадзе, — скарачэнне ВУП на 3% па выніках года. Тыя лічбы, якія называе МВФ, трошкі горшыя, але гэта таксама аптымістычны сцэнар, — падсумоўвае Дзмітрый Крук.
Как эпидемия COVID-19 ударит по белорусской экономике