70% шлюбаў у Беларусі скончылася разводамі
19.11.2021

70% шлюбаў у Беларусі скончылася разводамі

Апошнія пяць год у Беларусі скарачаецца колькасць шлюбаў і павялічваецца колькасць разводаў.

Белстат падлічыў, што на тысячу шлюбаў у 2020-м было 698 разводаў, піша «Наша ніва» гэта амаль 70%.

Больш за ўсё разводаў у Віцебскай вобласці — 77%, менш за ўсё — Мінску — 64%. Цікава, што за год колькасць разводаў па краіне вырасла амаль на 15%. У 2020-м, нагадаем, Беларусь сутыкнулася з новымі выклікамі — пандэмія кавіда, востры грамадска-палітычны крызіс пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Асноўнымі прычынамі разводаў у Беларусі лічыцца злоўжванне алкаголем, сямейныя канфлікты і хатні гвалт, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць поглядаў, канфлікт характараў і страта пачуццяў.

У час пандэміі ў многіх краінах (Францыя, Германія, Расія, Кітай, Бразілія) фіксаваўся рост хатняга гвалту па прычыне каранціну. У Беларусі спецыялісты гарачай лініі дапамогі ахвярам гвалту не зафіксавалі істотнага росту зваротаў. Тлумачылася гэта тым, што строгіх каранцінных захадаў дзяржава не прымала, людзі збольшага працягвалі хадзіць на працу і нават на масавыя мерапрыемствы.

Последнее в рубрике