Андрэй КАЗАКЕВІЧ: Беларусі трэба арыентавацца на досвед рэфармавання не краін, але асобных галін выстворчасці

Нельга казаць, нібыта Беларусь ідзе «сваім шляхам»: што яна вельмі моцна адрозніваецца ад усіх, што практыкуе зусім іншую сацыяльную, эканамічную, палітычную мадэль.

Натуральна, большасць з гэтых элементаў можна знайсці і ў іншых краінах. Хаця набор і асобныя праявы, канечне, для Беларусі ўнікальныя.

Пры рэфармаванні беларускай мадэлі арыентавацца на канкрэтныя краіны, напэўна, няма сэнсу, бо кожная ідзе сваім шляхам, мае свой гістарычны досвед, сваю палітычную сістэму – скапіраваць гэта немагчыма. Калі мы кажам, напрыклад, пра Паўночную Еўропу – тым больш: там дзяржавы існуюць стагоддзямі. Самая «маладая», Нарвегія, – крыху больш за стагоддзе, але мае свае гістарычныя традыцыі, там даўно сфармавалася нацыя, перад ей даўно не стаіць пытанне суверэнітэту, яна самастойна сябе ўтрымлівае. Дый вельмі моцныя культурныя адрозненні ад Беларусі – усе-такі гэта пратэстанцкія краіны.

Хутчэй, трэба арыентавацца на досвед не краін увогуле, але – на досвед рэфармавання асобных галін вытворчасці, ці сектароў: вышэйшай адукацыі, сельскай гаспадаркі, мясцовых супольнасцяў, развіцця медыярынка. Гэта тыя сферы, у якіх прыклады паўночных краін могуць быць цікавымі для Беларусі.

Але ў любым выпадку да пераняцця чужога вопыту трэба падыходзіць творча.

  • Оцени статью: