«Біблія для маладых беларускіх фатографаў» ад Андрэя Лянкевіча (відэа)

Пра тое, што ў Беларусь не пусцілі google-мабіль, пра зашыфраваны ў кубах здымак забітага Кадафі, пра ідэі, якія з фотаздымку робяць грандыёзную гісторыю — з тымі, хто прыйшоў на лекцыю ў сталічную галерэю «Ў», Андрэй Лянкевіч наўмысна не размаўляў пра сябе і сваю творчасць.

«Каб стаць добрым фатографам, трэба вывучыць англійскую мову», — дэманструючы кнігі фатографаў розных краін, Лянкевіч літаральна намагнічваў аўдыторыю ды стымуляваў вывучаць сусветны досьвед, не ленавацца шукаць цікавыя ідэі і не шкадаваць часу на іх рэалізацыю.

 

Сучасны фотаздымак даўно ўжо не толькі праца з фотаапаратам. Цэлыя аўтарскія праекты выконваюцца з дапамогаю мабільных тэлефонаў, таго самага непажаданага ў Беларусі google-мабіля — тэхніка можа быць абсалютна любой, а значыць, каб стрэліць, трэба мець добрую канцэпцыю. Так можна коратка сфармуляваць «мэсыдж» .

 

З таго што фотамастак усё ж сказаў пра сябе: на мінулым тыдні для беларусаў Польшчы была прэзентаваная кніга калектыву фатографаў калектыву SPUTNIK , у які ён зараз таксама ўваходзіць. Праект рыхтавалі 7 фатографаў з Польшчы, Славеніі, Грузіі і Беларусі год. Беларуская прэзентацыя «бібліі для маладых беларускіх фатографаў » , як акрэсліў кнігу Андрэй Лянкевіч, разам з выставай працаў чакаецца напрыканцы году.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 41
  • Балл: 4.5