Стрытарт-2015: Каго палохаюць графіці на мінскіх вуліцах?

На вуліцах Мінску ідзе вайна — малазаўважная, але непрымірымая. Невялікі партызанскі атрад вулічных мастакоў, не зважаючы на відавочную няроўнасць сілаў, штоноч робіць вылазкі на тэрыторыю супернікаў — гарадскіх камунальшчыкаў. Ці варта баяцца мастака з балёнікам фарбы і ці ўдасца мінскім уладам прыручыць стваральнікаў вулічных шэдэўраў?

Падчас «ваенных дзеянняў» Грамадскае аб’яднанне «Авангард» абвесціла сябе перамоўшчыкам.

— Я мяркую, што час ужо вывоводзіць мастацтва графіці ў «белы свет» , легалізовываць, каб хлапцоў не каралі за яго, каб яны маглі развіваць свой патэнцыял, не турбуючыся пра магчымую адказнасць, — кажа старшыня «Авангарда» Марат Абрамоўскі.

Задумаўшы скіраваць сваю актыўнасць на графіці, суполка звярнулася ў Мінгарвыканкам з прапановай стварыць серыю дазволеных малюнкаў. У выніку чыноўнікі вылучылі 120 аб’ектаў, якія, з іх пункту гледжання, падыходзяць для стрыт-мастацтва, — смеццевыя бакі ды закінутыя будыніны. Цяпер «Авангард» рыхтуе эскізы, а тыя з іх, што пройдуць адбор, мастакам дазволяць намаляваць у вылучаных зонах. Пад наглядам супрацоўнікаў камунальных службаў — «дзеля бяспекі», каб грамадзяне, а ў першую чаргу — міліцэйскія патрулі разумелі, што адбываецца не акт вандалізму, а мастацкае дзеянне. На дадзены момант у праекце задзейнічана каля 15 мастакоў. Аднак пакуль у суполцы выкладзены толькі адзін эскіз.

Справа графіцістаў сапраўды небяспечная, бо падпадае пад дзеянне адразу некалькіх артыкулаў Адмінстратыўнага (17.1 — «Дробнае хуліганства», 10.9 — «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці», 21.14 — «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў») і Крымінальнага кодэксаў (218 — «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці», 341 «Зневажанне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

У 2007-2008 гадах у Беларусі прайшла хваля гучных судовых працэсаў за графіці. Што праўда, змест іх быў палітычным. Як адзначае правабаронца Валянцін Стэфановіч, апошнія гады такіх прыкладаў не было. Але па падліках камунальных службаў , за першыя тры месяцы горад панёс страты ад графіці на 100 міл ь ёнаў рублёў, а Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў паведамляе пра адміністратыўныя пакаранні за графіці. Гэта значыць, што канфлікт не с пыняецца .

Беларускія мастацтвазнаўцы далі назву плёну змагання паміж вулічнымі мастакамі ды супрацоўнікамі ЖЭСаў — рознакаляровым квадрацікам, праз якія часам прасвечвае зафарбаваны надпіс, — фупрыматызм. То бок фундаментальны супрэматызм — мастацтва, што існуе на фундаменце.

Вулічны жывапіс — з’ява, якая бярэ карані далёка ад М інска . Пакуль не падзьмуў вецер пераменаў перабудовачных часоў усе аўтэнтычныя графіці на нашых землях выглядалі як «Міша + Маша = каханне». І натуральна, што ў беларускую культуру яны ўваходзяць не без дылемаў і дыскусій.

— Графіці, хай сабе і мастацкае, але нанесенае ноччу ў пераходзе, якое на ранак аддрайвае жанчына сталых гадоў... Не, я з гэтым не згодны , — гаворыць Марат Абрамоўскі . —

Наш праект доўгатэрміновы і яго канчатковая мэта — наладжванне дыялогу паміж мастакамі і ўладаю. Трэба пачаць супрацоўнічаць, каб улады зразумелі, што гэта не марадзёрства, а мастацтва, якое можа прыносіць грамадству пл ён .

Ініцыятары перамоў не спрабавалі выявіць, чаму так упарта зафарбоўваюць графіці незалежна ад іх месцазнаходжання.

— З майго пункту гледжання ёсць пэўны архітэктурны план гораду, які ўключае і дэкор, — разважае Марат. — Я быў бы супраць, каб наш чысты і акуратны горад замалявалі і ператварылі ў нешта падобнае да крымінальных раёнаў з амерыканскіх баявікоў. Гэта неэстэтычна. Да таго ж, займаючыся гэтым пытаннем, я высветліў цікавыя факты: псіхолагамі даказана, што графіці, нанесена е ў непатрэбным месцы на псіхалагічным узроўні выклікае ў жыхароў горада пачуццё небяспекі. Спрацоўвае: калі нанесенае графіці, значыць тут дрэнн а працуюць праваахоўныя органы, значыць, тут небяспечна.

Аднак клінічны псіхолаг Юлія Лангінава такое стаўленне да графіці абвяргае:

— Стэрыятыпы з гангстэрскіх фільмаў — небяспечныя чорныя, небяспечныя раёны, графіці як сімвал бандаў — не маюць ніякага дачынення да беларускай рэчаіснасці. Гэта зусім чужыя ментальныя ўяўленні. Усё пытанне ў тым, што адлюстроўвае графіці — калі гэта малюнкі агрэсіўнага зместу, у карычневых, чорных ці крывавых колерах, то сапраўды гэта выклікае негатыўныя асацыяцыі і неспакой. Але калі гэта нешта ў колерах вясёлкі з тэматыкай «хай жыве мір, любоў і сонца», гэта толькі прыемна і радуе вока.

Вулічны мастак DREAM, адзін з заснавальнікаў першага часопіса пра беларускі стрыт-арт «Сігнал» (сам часопіс не выкладзены пакуль у Інтэрнэце, аднак ёсць суполка ўкантакце , ёсць сайт самога DREAM ) лічыць, што мастак сам абірае, дзе ён будзе наносіць малюнак і як, не пытаючыся ў іншых ці просячы дазволу, напрыклад у мясцовых улад:

— Гэта закон стрыт-арту. Гуляць па правілах улады ніяк не назавеш вулічным мастацтвам. Гэта мастацтва, але іншае. Напэўна , яго можна назваць «бяслатнае аздабленне сценак». У мяне склалася уражанне, што ўлада адчувае нейкую аддаленасць ад народу і гэтую аддаленасць спрабуе знішчыць, праводзячы розныя графіці-фестывалі, рэп-канцэрты пры падтрымцы БРСМ. Спрабуе прыручыць тых жа вулічных мастакоў. І, адстойваючы сваё права на свабоду творчасці, вулічны мастак ўступае ў бесперапынную барацьбу з уладай, якая рэгулярна выдаляе працы з плоскасцяў вулічнага асяроддзя.

Але гэта толькі стымулюе да больш актыўнай дзенасці, да новага этапу развіцця. Застаючыся на вуліцы, мастацтва захоўвае сваю незалежную прыроду. Кароткае жыццё твора фіксуецца на фотаапарат і ў далейшым дэманструецца ў Інтэрнэце на адмысловых сайтах. Такая форма існавання прац з'яўляецца для стрыт-арт мастака адзінай магчымай.

Фота графіці з сайта DREAM

— Вулічныя мастакі і дворнікі проста не могуць адзін без аднаго суіснаваць, — упэўнены DREAM .

Атрым лі ваецца, што стрыт-арт і дворнікі жывуць па законах дыялектыкі Гегеля: адзінства і барацьба супрацьлегласцяў. Гэта як жыццё і смерць, дабро і зло, прыгажосць і пачварнасць.

Сяргей Шабохін, мастацтвазнаўца, заснавальнік парталу «Арт-актывіст» :

— Графіці — гэта лад жыцця, пачынаючы ад таго, што чалавек глядзіць, што ён апранае, куды ён ходзіць, і малюнак для яго — лагічны працяг. Нельга проста паддацца модзе намаляваць нешта на сцяне, калі насамрэч цябе гэта не надта хвалюе. І пачуццё рызыкі мусіць захоўвацца. Афіцыйна дазволеныя сцены для графіці разбураюць міф, створаны вакол графіці-мастакоў. У нас легальныя сцены ёсць і я даўно ўжо чуў, што атрымаць дазвол на графіці ледзь не ў цэнтры горада, не так ужо і складана. Але губляецца дух, сама ідэя.

Аднак агулам гэта ўсё адно пазітыўная рэч, хай з’явяцца графіці, якія гарвыканкам дазволіў рабіць, а за кошт гэтага будзе развівацца тэма сярод графітчыкаў, якія горад дазваляць не будзе ніяк, з’явіцца дзве плыні — дазволеная і недазволеная.

У нас вельмі мала будынкаў, якія можна сапсаваць графіці. Але агулам М і нску б не пашкодзіла разбавіць агароджы гэтыя бясконцыя, запоўніць малапрыкметныя вуліцы. Не ведаю, наколькі гэта арганічна для беларусаў.

Маладому пакаленню, якое вырасла на тэлебачанні ды інтэрнэце, бліжэй гэтая эстэтыка. Нам больш звыкла намаляваць фарбай з б і дончыку, бым балончыкам. Нават для майго пакалення перабудовы неарганічна займацца графіці. Мяне цікавяць толькі тыя графітчыкі, якія набліжаюцца да мастацтва, такіх я магу назваць каля пяці . Але больш маладое пакаленне актыўна сочыць за навінкамі ў гэтай сферы. Гэта праява глабалізма ў пэўным сэнсе. У любым выпадку М і нск перапоўніцца малюнкамі.

  • Оцени статью:
  • Проголосовало: 47
  • Балл: 4.7